Не выкідайце костку ад авакада — вось 6 варыянтаў таго, як яе выкарыстаць у ежу ці для касметыкі
Авакада — смачная і пажыўная садавіна. Яго дадаюць у многія стравы, многія ядуць авакада проста з хлебам ці смятанай. Але ж не ўсе ведаюць, што косткі авакада таксама можна і варта ўжываць.

Авакада — крыніца вітамінаў Е, С і К, вітамінаў групы В, яно багатае на клятчатку, кальцый, фосфар і калій.
У костцы авакада таксама хапае карысных рэчываў: там шмат вітамінаў А і Е, клятчаткі, і нават больш карысных антыаксідантаў, чым у мякаці авакада.
Вось чаму косткі таксама варта выкарыстоўваць.
Дадавайце яе да розных страў
Можна лёгка разнастаіць свой рацыён, калі здрабніць костку авакада ў кавамолцы ці на дробнай тарцы. Але ж перад гэтым пакіньце костку на 2—3 дні на сонцы, каб яна падсохла і яе было лягчэй апрацаваць, і не забудзьцеся зняць з косткі карычневую абалонку.
Здрабнёную костку дадавайце па дробцы (бо яна гарчыць) у кашы, іншыя гарачыя стравы ці гароднінныя кактэйлі. Такім чынам вы атрымаеце дадатковую дозу карысных рэчываў.
Зрабіце з яе чай
З сушаных костак авакада можна заварваць чай. Падсушыце іх на сонцы і аблупіце з косткі карычневую абалонку. Потым парэжце яе на кавалкі ці патрыце на тарцы. Заліце кіпнем — праз 5 хвілін гарбата будзе гатовая.

Костка будзе надаваць гарбаце трохі гаркавы прысмак, таму можна падсаладзіць яе мёдам. Цёртыя костачкі авакада для гарбаты можна захоўваць у вялікай колькасці ў шчыльна закрытым слоіку ці бляшанцы.
Выкарыстоўвайце косткі авакада для хатняга пілінгу
Скраб з авакада вельмі просты ў прыгатаванні, ды яшчэ і цалкам натуральны. Пачынаем як звычайна: дастаньце з авакада костку, падсушыце яе на сонцы і здыміце косткі карычневую абалонку. Далей здрабніце костку ў кавамолцы і дадайце ў любімы касметычны алей, маску або крэм. У вас выйдзе скраб, які трэба кругавымі рухамі ўцерці ў скуру, а потым змыць цёплай вадой.
Пілінг дапамагае выдаляць адмерлыя клеткі скуры і паляпшае засваенне карысных рэчываў. Калі рабіць гэтую працэдуру рэгулярна, скура будзе лепш аднаўляцца, стане гладкай і далікатнай.
Вырабіце з костак авакада раствор для паласкання валасоў
Прапорцыі наступныя: адна костка на 500 мілілітраў вады. Варыце костку ў вадзе на працягу гадзіны ў закрытай каструлі, потым астудзіце вадкасць. Памыйце галаву звычайным шампунем, змыйце яго чыстай вадой, а потым прамыйце валасы вадкасцю з авакада. Калі ў вас доўгія валасы, можна нават на некалькі рабіць хвілін ванначкі для іх з гэтай вадкасцю.

Вырасціце ўласнае авакада
Для гэтага вам спатрэбіцца костка ад авакада, тры зубачысткі і слоік з вадой. Устаўце зубачысткі перпендыкулярна ў костку пасярэдзіне яе вышыні, іншыя канцы зубачыстак павінны знаходзіцца ўверсе слоіка. Палова косткі павінна быць пад вадой, а зубачысткі мусяць дапамагчы трымаць іншую палову косткі над воднай паверхняй. Мяняйце ваду раз на дзень. Праз 6—8 тыдняў маладая расліна пусціць лісце — пасля гэтага перанясіце яе ў гаршчок з падрыхтаванай глебай для авакада.
Пафарбуйце з дапамогай косткі сваё адзенне
Закіпяціце ў стальной каструлі ваду і пакладзіце туды некалькі костак, можаце не здымаць з іх абалонкі. Варыце косткі на працягу 20—60 хвілін, пакуль вада не набудзе чырвона-ружовы колер. Замачыце ў вадзе белае адзенне, якое хочаце пафарбаваць, і пастаянна перамешвайце ваду, каб адзенне раўнамерна афарбавалася. Вынік будзе залежаць ад тыпу тканіны, колькасці ўжытых костак і ад таго, як доўга вы будзеце замочваць адзенне — у сярэднім на гэта спатрэбіцца не менш за гадзіну.
Чытайце таксама:
Пакладзіце крэйду ў халадзільнік і пабачыце, што здарыцца. Вы не пашкадуеце
Заўважылі на твары дзіўныя змены? Гэта можа быць праява раку лёгкіх
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары