Грамадства

Чэхія не будзе выдаваць візы беларусам мінімум да канца 2023 года

Дзеянне распараджэння чэшскага ўрада аб невыдаванні віз і відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расіі прадоўжыцца да канца сакавіка 2023 году. Да пятніцы працягваецца працэдура ўнясення дадаткаў у распараджэнне, піша «Радыё Свабода».

Неўзабаве пасля нападу Расіі на Украіну ўрад Чэхіі вырашыў спыніць выдачу віз грамадзянам Расіі, а потым і Беларусі, за выключэннем выпадкаў гуманітарнага характару. Прадстаўленая пастанова ўрада ўводзіць у дзеянне нормы, што знаходзяцца ў папраўцы да закона «Lex Украіна», якую Палата дэпутатаў прыняла ў канцы мая.

Заявы на атрыманне віду на жыхарства ў Чэхіі, якія падаюцца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы грамадзянамі Беларусі ці Расіі, паводле заканадаўства, не будуць разглядацца.

«Гэты крок закліканы абараніць замежнапалітычныя інтарэсы Чэхіі ў сувязі з узброеным канфліктам ва Украіне, які быў выкліканы ўварваннем Расійскай Федэрацыі і які падтрымлівае Рэспубліка Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні. Мэта пастановы — ціск на Расію і Беларусь, каб яны спынілі агрэсію, а таксама ўзмацненне бяспекі Чэшскай Рэспублікі.

Аднак гэтая мера не накіраваная супраць тых, у каго ўжо ёсць від на жыхарства, таму грамадзяне Беларусі і Расіі могуць працягваць звяртацца па працяг віду на жыхарства. «Іх магчымыя заявы аб працягненні віду на жыхарства будуць падлягаць стандартнаму рэжыму разгляду, прадугледжанаму Законам аб пражыванні іншаземцаў у Чэшскай Рэспубліцы», — дадалі ў міністэрстве.

Акрамя таго, гэтае палажэнне не распаўсюджваецца на заяўкі на кароткатэрміновыя візы, калі заяўнік з'яўляецца членам сям'і грамадзяніна Чэхіі або грамадзяніна ЕС, якога ён/яна суправаджае або да якога накіроўваецца.

Гэта таксама не тычыцца заяваў на атрыманне візы, дазволу на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне, калі знаходжанне заяўніка адпавядае інтарэсам Чэшскай Рэспублікі, і гэты інтарэс быў пацверджаны міністрам замежных спраў.

Акрамя таго, палажэнне не тычыцца заяў на атрыманне доўгатэрміновага віду на жыхарства, калі заяўнік з'яўляецца членам сямʼі іншаземца з відам на жыхарства ў Чэшскай Рэспубліцы, а таксама хадайніцтваў аб пастаянным відзе на жыхарства для дзяцей іншаземцаў, якія пражываюць у Чэшскай Рэспубліцы, калі прычынай падачы заявы з'яўляецца іх сумеснае пражыванне.

На сёння, паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі ЧР, у Чэхіі легальна пражывае 8 тысяч грамадзян Беларусі.

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Прагу на пачатку мая сустракалася з чэшскімі міністрамі і іншымі афіцыйнымі асобамі з мэтай змякчыць палажэнні закона, якія тычацца грамадзян Беларусі. Аднак не ўсе абяцанні чэшскіх палітыкаў былі выкананыя.

— Мы працягваем выступаць супраць татальнай візавай забароны. Але любыя перамовы — гэта працэс… Але ж я прашу заўсёды памятаць, што візавыя пытанні — гэта частка вялікай праблемы, якую ўжо немагчыма вырашыць кропкавымі дзеяннямі. Мы сутыкнуліся з двума дыктатарамі, якія разбураюць жыццё людзей ва ўсім рэгіёне, і ўплыў гэтага разбурэння ўжо бачны па ўсёй Еўропе, — сказала Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Свабодзе».

Беларусам таксама перасталі выдаваць візы ў Данію, Эстонію, Швецыю і Фінляндыю.

Тым часам пасольства Славакіі ў Мінску 18 мая аднавіла выдачу беларусам турыстычных шэнгенскіх віз тыпу С. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце прадстаўніцтва.

Каментары

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць