Грамадства

Грабеншчыкоў выставіў на аукцыён сваю камізэльку. Сродкі пойдуць музыкам Irdorath

У падтрымку палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath лідар гурта «Акварыум» Барыс Грабеншчыкоў выстаўляе на дабрачынны аўкцыён сваю камізэльку. У ёй ён выступаў падчас канцэртнага тура 2005-2006 гадоў, паведамляе Беларуская рада культуры.

«Калі людзей садзяць у турму за тое, што яны граюць музыку на вуліцы, гэта значыць, што ў свеце нешта вельмі не так. А гэта значыць: калі можаш хоць чымсьці дапамагчы — дапамажы», — кажа спадар Барыс з нагоды ўдзелу ў дабрачынным аўкцыёне.

Усе сродкі ад продажу лота будуць скіраваныя на падтрымку палітзняволеных музыкаў з гурта Irdorath.

Удзельнікаў гурта затрымалі 2 жніўня 2021 года на лецішчы, іх абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі мерапрыемстваў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), за выкананне музыкі і спевы падчас маршаў пратэсту ў жніўні 2020-га.

У снежні 2021 года Надзея і Уладзімір Калачы, лідары Irdorath, былі асуджаныя на гады два калоніі кожны, а музыкі Пятро Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп асуджаныя на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Зміцер Шыманскі пакінуў Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе20

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі мова нас звязвае28

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень3

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

Джэнсэн Хуанг зноў узначаліў Nvidia15

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе20

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць