Загінуў адзін з начальнікаў міліцыі Баранавіч, актыўны ўдзельнік рэпрэсій: зламаў шыю
Як стала вядома «Нашай Ніве», памёр падпалкоўнік Аляксей Гецьман — начальнiк адзела аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі Баранавіцкага ГАУС. Ëн зламаў шыю, скочыўшы ў ваду, ляжаў паралізаваны і ў выніку памёр.

Аляксей Гецьман — у цэнтры.
Гецьман быў адным з галоўных выканаўцаў рэпрэсій у Баранавічах. Ён сам і ягоныя падначаленыя хлусілі ў судах, фабрыкавалі адміністратыўныя і крымінальныя справы супраць жыхароў горада.
Як стала вядома «Нашай Ніве», Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму, нырнуўшы і ўдарыўшыся галавою аб дно.
Нейкі час ён правёў паралізаваны.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
В наших органах таких не счесть.