Грамадства22

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ 15 чалавек, большасць з якіх — палітвязні

У «тэрарыстычны» спіс дадалі адразу 15 беларусаў.

Матвея Гранкевіча, якога абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы); 

Аляксандра Бірулю, Таццяну Бірулю, Алега Гаўрылава і Сяргея Пасюка, якіх абвінавачваюць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361, ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 367 і арт. 341;

Аляксея Шышкаўца, якога абвінавачваюць у «акце тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК) і ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны» (ч. 1 арт. 361-3 КК);

Сяргея Рабцава і Іллю Краўчэўскага, якіх абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 293 КК (масавыя беспарадкі);

Віталя Жылінскага, асуджанага да трох гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і каментарыі пра вайскоўцаў, якія «ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан»;

Івана Паршына, асуджанага да двух гадоў калоніі за пасты ва ўкантакце;

Яўгена Клімава, асуджанага да пяці гадоў калоніі за кіраўніцтва тг-каналам «Петрыкаў 97%», а таксама за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-канала Nexta;

Сяргея Нялепку, якога абвінавачваюць паводле арт. 130 КК, арт. 293 КК і арт. 361 КК;

Роберта Кузняцова, асуджанага да пяці гадоў калоніі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса;

Яўгена Люльковіча, асуджанага на восем гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за кіраванне тг-чатам. 

Мікіту Палявонку, асуджанага да чатырох гадоў калоніі за каментарыі ў тэлеграме.

Цяпер у «тэрарыстычным» спісе КДБ 905 чалавек.

Каментары2

  • Пытанне
    16.09.2022
    А развязывальшыка з пуцiным вайны з Украiнай, здраднiка i дзяржзлачынцу гэтыя клоўны ўнеслi у спiс тэрарыстаў?
  • даведка
    16.09.2022
    КГБ за такой короткий срок признал террористами каждого десятитысячного гражданина Республики Беларусь!

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу8

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць