Тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» на падставе сваіх крыніц сцвярджае, што ўкраінскі прарасійскі палітык Віктар Медзвядчук, якога 21 верасня абмянялі на байцоў батальёна «Азоў» і які сёння аб'явіўся ў Турцыі, апынуўся там не адразу. Спачатку ён нібыта разам з 55 расійскімі вайскоўцамі, якія патрапілі пад абмен, быў вывезены ў Беларусь, і толькі адтуль перабраўся ў Турцыю.

Раней паведамлялася, што лагістыка і абмен палоннымі праходзілі праз аэрапорт «Гомель». Аднак сёння расійскае выданне «Коммерсантъ» са спасылкай на прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана паведаміла, што пасля абмену Віктар Медзвядчук з Турцыі адправіўся ў Расію.
«Беларускаму гаюну» стала вядома, што 21 верасня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся бізнес-джэт з бартавым нумарам RA-02811, які прыляцеў з Масквы (аэрапорт «Унукава»). А ўжо раніцай 22 верасня гэты самалёт з Мінска адправіўся ў стамбульскі аэрапорт імя Атацюрка, куды прыбыў у 17:00 таго ж дня.
Гэта, на думку «Беларускага гаюна», сведчыць пра тое, што Медзведчука разам з 55 палоннымі вайскоўцамі УС РФ прывезлі ў Беларусь. Тады вайскоўцаў транспартным самалётам даставілі з аэрапорта «Гомель» адразу ў Маскву.
Медзведчука ж асобна даставілі ў Мінск, а адтуль бізнес-джэтам пераправілі ў Стамбул. І ўжо са Стамбула на тым жа самалёце ён з'ехаў у Расію. Самалёт з ім на борце зрабіў пасадку ў Маскве сёння ў 12:20.
На вяртанні Віктара Медзведчука ў Расію нібыта настойваў асабіста Уладзімір Пуцін.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары