Культура

10 песень па-беларуску, якія можна слухаць і спяваць з дзіцём

Сабралі для вас некалькі калыханак на роднай мове, а таксама іншыя дзіцячыя песенькі, што западуць у душу.

Пачнем з класічнай «Калыханкі», на якой вырасла не адно пакаленне дзяцей. Гэтая песня завяршае аднайменную і найстарэйшую ў Беларусі штодзённую дзіцячую перадачу, якая выходзіць з 1981 года. Музыку для «Калыханкі» напісаў Васіль Раінчык, словы (усяго за гадзіну) — паэт Генадзь Бураўкін. У 2006 годзе «Калыханку» спрабавалі замяніць іншай песняй, але яна пратрымалася ў эфіры толькі каля года, бо беларускія дзеці не пажадалі развітвацца са звыклым спевам.

Яшчэ адна версія «Калыханкі» ад Раінчыка і Бураўкіна. Але, у адрозненне ад класічнага варыянту, выконваюць яе не «Верасы», а оперная зорка Маргарыта Ляўчук разам з Андрэем Павуком. У іх дуэта часцей нараджаюцца сатырычныя песні, але ж і «Калыханка» ад Ляўчук гучыць вельмі прыгожа, пяшчотна і душэўна.

Ці можна сабе такое ўявіць, каб Зміцер Вайцюшкевіч працаваў разам з Ларысай Грыбалёвай? Гэта было рэальна ў нулявыя, калі выйшла калыханка пад назвай «Спі, мая кветачка», запісаная для дзіцячага фонда ААН ЮНІСЭФ. Гэтую калыханку праспявалі мамы са стажам — Ларыса Грыбалёва і Тамара Лісіцкая, таксама ў спеве чуваць галасы Змітра Вайцюшкевіча і Ксеніі Мінчанкі. Стыль у кліпа неардынарны і можа крыху нагадаць ролікі Мэрыліна Мэнсана таго ж часу.

А гэта — ужо сольная праца Змітра Вайцюшкевіча. Яе славуты беларускі спявак запісаў для альбома «Вясёлка над плёсам», створанага на вершы паэта Аляксея Пысіна. Апроч Вайцюшкевіча, у праекце паўдзельнічалі Лявон Вольскі, Святлана Бень, Naviband, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава і Ганна Шаркунова.

Прыгожую «Калыханку з месячыкам» выканаў мінскі дуэт VAL — прадстаўнікі Беларусі на Еўрабачанні-2020, якое не адбылося праз тое, што пачалася пандэмія кавіду. Словы для песні — гэта верш Кастуся Севярынца. Цікавостка: менш чым праз два месяцы пасля выхаду «Калыханкі з месячыкам» Улад і Лера, удзельнікі VAL, сталі бацькамі двайнятак, Марка і Міры.

«Едзьма далей» — гэта беларускамоўная версія вядомай дзіцячай песні Wheels on the Bus, створаная студыяй агучкі Gavarun. Існуе шмат версій гэтай кампазіцыі на розных мовах, і нават адзін толькі англамоўны арыгінал мае больш за 10 мільярдаў праглядаў на ютубе. Так што Wheels on the Bus — сапраўдны дзіцячы хіт.

Яшчэ адна калыханка ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча (не дзівіцеся — у гэтага выканаўцы ёсць цэлы альбом калыханак). У гэты раз слухаем спеў на верш Леаніда Дранько-Майсюка.

«Спіць над лесам аблачынка…» Гэтая калыханка больш вядомая ў выкананні Леаніда Барткевіча, але калісьці яе праспяваў і вядомы спявак беларускай эміграцыі Данчык. Аўтар словаў для калыханкі — беларускі паэт Леанід Пранчак.

Ёсць на Youtube канал з беларускамоўным караоке, дзе знойдуцца і дзіцячыя песні. Адна з іх — «Яліначка», пераклад вядомага спеву «Маленькой ёлочке холодно зимой».

Скончым ролікам ад Gavarun.by — адной з найлепшых студый, што агучваюць кіно на роднай мове. На сваім канале «гаваруны» публікуюць фрагменты з серый і трэйлеры новых выпускаў, беларускамоўныя кораткаметражкі, а таксама розныя цікавосткі па-беларуску: эпізоды з фільмаў і песні з кіно і мультфільмаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Сем падкастаў па-беларуску для тых, хто хоча слухаць сваё

6 беларускамоўных ютуб-каналаў, якія вы маглі прапусціць

Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць