Эканоміка1111

У «Белкалія» праблемы. Распыталі работнікаў флагмана пра рэальны стан прадпрыемства

Экспарт на дадзены момант не перавышае 20 працэнтаў ад былых сярэдніх абʼёмаў.

«Беларуськалій». Склад гатовай прадукцыі. Фота: kali.by

У верасні на нарадах і планёрках кіраўніцтва «Беларуськалія» нарэшце прызнала крытычнасць сітуацыі, расказалі «Нашай Ніве» шахцёры. Да таго праблемы адмаўлялі.

Кіраўніцтва «Беларуськалія» прызналася калектыву, што экспарт застаецца на мінімальным узроўні. Лічбы кіраўніцтва не называла, але па ацэнцы супрацоўніка «Белкалія», з якім мы гаварылі, цяпер экспарт не перавышае 20 працэнтаў ад былых сярэдніх абʼёмаў. Гэтыя колькасці дастаўляюцца ў Кітай і Індыю чыгуначным транспартам праз Расію.

Працягваецца і адгрузка тэхнічнай солі, якую рассыпаюць у бігбэгі і адпраўляюць у тую ж Расію, але доля такой прадукцыі ў абароце ніколі не была вялікая.

Рабочых абʼяднання па чарзе адпраўляюць на 2/3 ад тарыфнай стаўкі (аклада) адпачываць дома. Нават кіраўнічы склад са «свечкі» — будынка ў цэнтры Салігорска, дзе сядзіць менеджмент прадпрыемства, павінен кожны месяц «адбываць» дома па пяць дзён.

Поўным ходам ідзе і так званае «ўскоснае» скарачэнне працоўных месцаў. Алгарытм просты — людзі выходзяць па ўзросту на пенсію ці звальняюцца (іх звальняюць) па розных прычынах, а на іх месцы нікога не набіраюць, штат няўхільна скарачаецца. Гэта частка мераў па аптымізацыі выдаткаў «Белкалія».

Акрамя таго, можна ўзгадаць, што два гады не закупаецца новае абсталяванне, на што складаная механіка і электроніка, а таксама тэхнічна-інжынернае горнае абсталяванне рэагуюць больш частымі аварыямі. Дрот, прыхватка, «кол» і ізастужка — класічныя памагатыя першых шахцёраў Салігорска, актуальныя зноў.

Так званая падземная «эліта» — здабытчыкі — апускаюцца ў забой у асноўным для таго, каб перасунуць гідраўлічныя крэпі і выканаць мінімум прафілактычных прац, бо ад падземнага пастаяннага ціску можа задушыць лавы і праходчыя штрэкі. Калі яшчэ пару гадоў таму шахцёр з ударнай забойнай брыгады зарабляў пад 5000 рублёў, цяпер ён не атрымлівае і дзве. І хаця гэтая лічба і цяпер выглядае саліднай у параўнанні з іншымі прадпрыемствамі Беларусі, трэба разумець, што такіх забойшчыкаў прапарцыянальна да ўсіх працуючых у «Белкалій» — мізер.

Рамонтнікі, мантажнікі, фабрыка перапрацоўкі, абслугоўваючы персанал і іншыя дапаможныя службы заўсёды зараблялі значна менш. Таму, адпаведна, і ў гэтай сітуацыі і іх заробкі ўпалі.

Фота: «Салігорск-Навіны» 

У выніку падзення заробкаў паскараецца працоўная эміграцыя салігорцаў у Еўропу. «Белкалій» на каленях, што я там буду чакаць», — так ахарактарызаваў сітуацыю «Нашай Ніве» адзін з такіх.

Адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі звязвае надзеі з пабудовай порта пад Пецярбургам для экспарту беларускага калію ў абыход Літвы.

Аднак ці не выйдзе так, што ў адказ на далейшую эскалацыю ваенных дзеянняў ва Украіне сусветная супольнасць увядзе яшчэ больш жорсткія абмежаванні? Такую думку выказаў нам адзін з інжынераў «Беларуськалія». На ягоную думку, стабільная праца гарантавана аднавілася б у выпадку нармалізацыі палітычнай сітуацыі ў краіне і добрасуседскіх адносін з краінамі Еўропы.

Каментары11

  • Касторкін
    15.10.2022
    Распытайце працоўных Белмедпрэпаратаў, увогуле ахвігееця.
  • by
    15.10.2022
    Маеце тое што заслужылі, рабы могуць працаваць і за міску рысу... не, прабачце - за кошык бульбы
  • Mar
    15.10.2022
    Думали тихонько под землей отсидеться, пока их товарищи пытались бастовать. Не хотели останавливать производство. А придётся.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць