Культура1010

«Адну каўбасу можна замяніць другой, а сала нічым не заменіш». Сала як звычка, сала як культ і цвёрдае сала чужыны

«Непаўторнасць беларускага сала спасцігаецца, калі яно недаступнае», — сказаў «Нашай Ніве» Зміцер, які пажыў у Тбілісі і Варшаве, а цяпер асеў у Вільні. Дыетолагі цяпер таксама прыйшлі да высокай ацэнкі карысці гэтага прадукту. Склад тлустых кіслот у ім збалансаваны і ўтрымлівае шмат арахідонавай кіслаты. Яно неацэннае для фарміравання імунітэту.

«Не цвёрдае, не распаўзаецца, амаль салодкае і можна есці без хлеба»

Беларусы майстры вырабу салу. У кожнай сям'і свой рэцэпт яго гатавання. Наогул хваліць свойскае сала — нацыянальны від спорту беларусаў. Паводле іх, гэты беларускі харч недаацэнены ў свеце.

На пытанне, чым ён адрозніваецца ад падобных прадуктаў з іншых краёў, беларусы надоўга задумваюцца. «Троху іншы смак», — пасля паўзы адказваюць яны.

«Яно не цвёрдае, не распаўзаецца, амаль салодкае і можна есці без хлеба, а з'еўшы, хочацца яшчэ», — гэтак кажа пра сала Віталь.

Віталь жыве ва Украіне. Ён кажа, што сала з усходняй і цэнтральнай Украіны лічыцца культавым, бо ў гэтым багатым краі свіней традыцыйна кармілі пшаніцай.

«Але беларускае ўсё адно найлепшае, бо наша», — адзначае Віталь.

Ніводная перадача для нявольнікаў беларускіх турмаў не абыходзіцца без сала, якое дапамагае выжываць там.

Гэты прадукт, сцвярджаюць дыетолагі, не проста жывіць арганізм энергіяй. Склад тлустых кіслот у ім збалансаваны і ўтрымлівае шмат арахідонавай кіслаты. Ліпіды, якія ўтрымліваюцца ў сале, — будаўнічы матэрыял клеткавых мембранаў і фарміравання імунітэту.

Сала можна замяніць толькі салам

Сала — высокакаларыйны харч, і медыкі рэкамендуюць не злоўжываць ім, асабліва тым, у каго праблемы з вагой.

«Ужываць яго трэба ў разумных межах — гэта ж тлушч», — даводзіць практыкуючы доктар са шматгадовым стажам.

Сала адрозніваецца смакавымі якасцямі ў залежнасці ад таго, чым свінню кормяць. Найсмачнейшае — калі ў рацыёне свінні тыя ж прадукты, што ў рацыёне чалавека, а не камбікорм.

«Нічым беларускае сала не заменіш, — лічыць суразмоўца. — Гэта каўбасу можна замяніць адзін гатунак другім, а сала можна замяніць толькі салам».

«Камароўка з яе мяснымі радамі ўспамінаецца з цеплынёю»

Сумуюць па сале з радзімы нават беларусы ў Польшчы, дзе ў цэлым то прадуктовы шэраг падобны. У мясцовых чатах дастаткова толькі запытаць, дзе купіць такі беларускі прадукт, каб усчалася працяглая гутарка. У ёй поўныя настальгіі допісы чаргуюцца парадамі, як перажыць і чым замяніць беларускае сала.

«Што ў вас новенькага, акрамя сала?» — пацікавілася ўдзельніца аднаго з чатаў, якой, відаць, надакучыла дыскусія.

«Нічога сабе ты сказала, акрамя сала. Што можа быць важнейшае за сала?» — адрэагаваў на каментар іншы падпісант.

Па словах Андрэя, які пераехаў у Польшчу больш за год таму, напачатку мясцовая кухня беларусу будзе «не зусім звыклай». У крамах шмат свініны і ў той жа час — багата гародніны. Разам з тым адшукаць нешта звыклае яму не заўжды ўдаецца.

«Жаданне знайсці традыцыйнае салёнае сала зʼявілася амаль праз тыдзень пасля пераезду ў Польшчу. Тут няма ніякай разнастайнасці сала. Яго няма з кменам, часныком, з перцам і іншымі прыправамі. Няма сала з мясной праслойкай. Камароўка з яе мяснымі радамі часта ўспамінаецца з цеплынёю», — апавядае Андрэй.

Сала, па якім сумуюць беларусы за мяжой

Андрэй кажа, што «ў продажы ў мясных аддзелах гіпермаркетаў толькі «бочак» — сала на скуры і амаль без мясной праслойкі, звычайна гумовае ды цягучае».

«Спрабаваў разы два купляць і саліць самастойна, але ніякага задавальнення», — прызнаецца суразмоўца.

«Але сала ўсё ж не хапае, — трымаецца свайго Андрэй. — Замяніць яго, шчыра, кажучы, няма чым. Спрабаваў пару разоў купляць вэнджаны нарэзаны бочак як альтэрнатыву да баршчу — прыдатна, але смакавыя рэцэптары не падманеш».

Па словах яшчэ аднаго суразмоўцы, Сяргея, у Беларусі сала «1—2 разы на тыдзень замяняла яму вячэру». На радзіме ён аддаваў перавагу салу з невялікай праслойкай мяса.

Настальгія па беларускім сале ў яго зʼявілася пасля месяца жыцця ў Польшчы. Тут «імітацыйнае» беларускае сала ён спажывае раз на тыдзень.

«Замяняем яго бочкам вэнджаным (ён толькі і прадаецца ў крамах) або купляем бочак сыры і солім самі», — адзначае Сяргей.

А вось у Літве звыклае нам сала прадаецца ва ўсіх гіпермаркетах. Літоўскае сала падобнае да беларускага.

У Расіі не забываюць адзначыць, што «сала беларускае»

Тым часам у Беларусі кілаграм салёнага сала цяпер каштуе ад 20 рублёў, а свежага — ад 13 рублёў (у залежнасці ад месца выразкі і таўшчыні).

«Як без сала, — дзівіцца адна з пакупніц. — Дорага, а што зробіш. Сала — універсальны прадукт і спажыўны. Каўбасой яго не заменіш, адназначна».

Цэннік на сала цяпер такі

Фермеры, якія гадуюць свіней, з «жахам» згадваюць падзеі 2013 года, калі праз эпідэмію афрыканскай чумы іх вымушалі пазбывацца свойскай жывёлы, каб уратаваць дзяржаўныя свінакомплексы. Тых, хто ігнараваў такія патрабаванні, штрафавалі. Прыватным свінаводам забаранялі прадаваць сала на базарах.

«Цяпер іншыя праблемы, — апавядае адзін з фермераў. — Пакупніцкая здольнасць насельніцтва ўпала. Даводзіцца выкручвацца. Збываем у Расію. Здаём гуртавікам, а часам самі кантрабандай вязём, чаго хаваць. Так многія робяць. Праскочыў — пашанцавала, не — аштрафуюць ды тавар забяруць».

Паводле суразмоўцы, у Расіі прадаць беларускае сала няцяжка, але там галоўнае — не трапіць на кантралёраў, бо накладуць санкцыі.

«Замяніць у Расіі беларускае сала цяпер няма чым, бо ўкраінскага няма, — адзначае фермер з Віцебшчыны. — Паглядзіце абвесткі ў інтэрнэце. Для расіян слова «беларускае» працягвае заставацца магічным знакам якасці».

Чытайце таксама:

«Харчуемся як у рэстаране, выбіраем сыр пад настрой». Сям'я мастакоў пераехала ў вёску і робіць традыцыйныя сыры

Прадавачка прарабіла паўстагоддзя ў адной краме: «Ліверка і крывянка разыходзяцца найлепш»

Каментары10

  • даведка
    30.10.2022
    В радиусе километров вокруг свинокомплексов, а также их работникам запрещено держать своих свиней.
  • Агурок
    30.10.2022
    Таксама сам салю, рэцэпт у дзеда пераняў. Смачнае атрымліваецца, праверана. Як праверана ? А калі ў кампаніі якой, на прыродзе, дык маё чамусьці ў першую чаргу з'ядалася, яго нават дзеці елі. А во надоечы праязджаў быў цераз Сьмілавічы, а там на плошчы два мабільныя павіл'ёнчыкі стаяць, і зь іх салам гандлююць, на шыльдах так і напісана "Сала". Там яно ўсякае, і грудзінка, і бачына, і каркавіна, кавалкі самай рознай таўшчыні. Захацелася, тармазнуў, купіў. Не хачу пакрыўдзіць, паспрабаваў і закінуў. Фігня.
  • Дзядьзька ў Вільні
    30.10.2022
    І як карысць сала стасуецца з учорашнім артыкулам (пра незразумелую дыету) спецыяліста па ўсіх сферах медычных Камароўскага?
    ... што ж карысней? Сала ці артыкул Камароўскага?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША8

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Восем чалавек арыштавалі ў Вялікабрытаніі за падрыхтоўку тэрактаў1

55-гадовы гвалтаўнік з-пад Гродна шмат што паспеў за ліпень 2024-га — і падпісаць кантракт з арміяй Расіі, і загінуць

Сям’я ў Іспаніі амаль чатыры гады не выходзіла з дому, баючыся кавіду6

«Гісторыя нас навучыла». Берлін адказаў на нападкі адміністрацыі Трампа з-за прызнання АдГ экстрэмістамі20

Памятаеце віцебскага турэмнага блогера, якога чарговы раз адправілі за краты? Яму пашанцавала з апеляцыяй2

Прапагандысты разганяюць фэйк пра выдаленне артыкула пра Хатынь у Вікіпедыі7

Зяленскі заявіў аб другім знішчаным УСУ расійскім самалёце3

«Чэкі, усё да дна, кожную скрыначку адчыняюць». Што кажуць пра праверкі на мяжы беларусы, якія нядаўна вярталіся з Польшчы1

У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША8

Стала вядома, што цяпер адбываецца з палітвязнем Юрасём Зянковічам, якога вызвалілі па просьбе ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць