Культура11

«Старая новая зямля». Па-беларуску выйшла кніга твораў Тэадора Герцля

Выйшла па-беларуску кніга заснавальніка палітычнага сіянізму Тэадора Герцля, чые творы адыгралі ключавую ролю ў нацыянальным руху яўрэяў з мэтай вяртання на гістарычную радзіму ў Палесціну. Кніга мае назву «Старая новая зямля», пераклад з нямецкай зрабіў Ігар Крэбс.

Пра кнігу напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку перакладчыца Ганна Янкута:

«Пад адной вокладкай надрукаваныя два творы — уласна раман «Старая новая зямля» і трактат, ці памфлет «Яўрэйская дзяржава». 

Першы з гэтых твораў часта называюць утапічным — два яго галоўныя героі, доўгі час пражыўшы ўдалечыні ад цывілізацыі, аказваюцца на палесцінскіх землях і са здзіўленнем дазнаюцца, што там паўстала новая краіна. Яны падарожнічаюць па ёй і знаёмяцца з яе звычаямі і законамі, разбіраючыся з тым, на якіх прынцыпах мусіць грунтавацца дзяржавабудаўніцтва. 

Пры гэтым раман мае свой сюжэт, асобныя камічныя і рамантычныя лініі і чытаецца, нягледзячы на ідэйную загружанасць, вельмі лёгка. Супадзенне з назвай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» здаецца мне тут не выпадковым — творы з’явіліся прыкладна ў адзін час (Герцль выдаў свой раман у 1902 годзе, Колас жа пачаў працаваць над паэмай у 1911 годзе, а абдумваць яе — яшчэ раней) і адлюстроўваюць агульны «дух часу», імкненне да самавызначэння і пошуку месца ў свеце, якое можна будзе з пэўнасцю назваць «сваім». Толькі што Герцль вырашыў не разменьвацца на дробязі і адразу прыдумаў яўрэйскую дзяржаву (больш дэтальна прынцыпы яе ўладкавання разглядаюцца ў другім творы ў кнізе).

У нейкім сэнсе гэтая кніга — яшчэ і пра сілу мары, пра тое, як важна дэтальна ўяўляць, абмяркоўваць і візуалізоўваць тое, пра што марыш, бо толькі тады робіцца зразумела, у які бок варта рухацца.

Цяпер кнігу можна набыць у Мінску ў інтэрнэт-краме kniger.by, а таксама ў гандлёвым цэнтры «Купалаўскі», крама 41-42. Неўзабаве яна мусіць з’явіцца і ў іншых мінскіх кнігарнях. Таксама ў гэтых дзвюх кропках — анлайн і афлайн — прадаецца кніга «Габрэйскія мелодыі» Генрыха Гайнэ ў перакладзе Ігара Крэбса, якая выйшла некалькі месяцаў таму ў той жа серыі «Гебраістыка Беларусі».

Каментары1

  • Польская справка
    01.11.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць