Здароўе

З якім фруктам трэба быць асцярожным, калі прымаеш лекі. Гэта рэальна можа быць пытаннем жыцця

Гэта адкрыццё, як многія іншыя, адбылося дзякуючы ланцужку выпадковасцяў і назіральнасці. Чалавек, які зрабіў «адно з самых значных адкрыццяў у фармакалогіі», — канадзец Дэвід Бейлі. Калі вы ці вашы блізкія п'яце якія-небудзь лекі на рэгулярнай аснове, звярніце на гэта ўвагу.

Доктар Камароўскі на сваім канале расказвае аб унікальнай асаблівасці грэйпфрута і грэйпфрутавага соку, пра якую вы маглі не ведаць. 

Як адбылося адкрыццё

Фармацэўт Дэвід Бейлі праводзіў эксперыменты, як уплывае алкаголь на эфектыўнасць прэпаратаў для лячэння павышанага артэрыяльнага ціску. Перад ім стаяла складаная задача: трэба было даць паддоследным алкаголь у невялікай колькасці, але каб яны не заўважылі яго смаку. І ён прыдумаў разбаўляць алкаголь сокам грэйпфрута.

У выніку высветлілася, што алкаголь практычна ніяк не ўплываў на эфектыўнасць прэпаратаў для лячэння артэрыяльнага ціску. Аднак пасля ўжывання соку грэйпфрута канцэнтрацыя прэпаратаў у крыві павялічвалася ў пяць разоў.

Назіральнасць Дэвіда Бейлі паслужыла штуршком да велізарнай колькасці эксперыментаў, якія ставілі сваёй задачай вызначыць, якім чынам і за кошт чаго грэйпфрут і грэйпфрутавы сок уплываюць на метабалізм лякарстваў. У выніку навукоўцы разабраліся.

Унікальная ўласцівасць грэйпфрута

У арганізме ёсць такое рэчыва, якое называецца цытахром P450. Яно актыўна ўдзельнічае ў метабалізме (расшчапленні) не менш чым 50 працэнтаў лякарстваў. І аказалася, што грэйпфрут, грэйпфрутавы сок, рэчывы, што ў ім змяшчаюцца, стрымлівае дзеянне цытахрому. Ён не можа нармальна расшчапляць лекі. 

Калі вызначаюць дозу прэпарату для чалавека, то маюць на ўвазе, што прэпарат, які трапіў у арганізм, будзе пэўнымі ферментамі расшчапляцца. А грэйпфрутавы сок стрымлівае гэтыя ферменты, не дае ім працаваць.

Такім чынам, прэпарат не расшчапляецца, яго канцэнтрацыя ў крыві павышаецца, і ўзнікае ў некаторых выпадках небяспечная для жыцця перадазіроўка прэпарату.

Але гэта адзін варыянт эфекту грэйпфрута. Другі варыянт можна растлумачыць на прыкладзе такога прэпарата, як кадэін. Кадэін — гэта наркотык, трапляючы ў арганізм, расшчапляецца цытахромам і ператвараецца ў марфін. Гэта значыць кадэін — гэта так званае пралякарства, арганізм яго расшчапляе і атрымліваецца марфін, які дае свой эфект. Калі мы прымем кадэін і зап'ём яго грэйпфрутам, то эфекту не будзе, таму што цытахром не дасць кадэіну расшчапіцца да марфіну.

Калі вы прымаеце якія-небудзь сур'ёзныя прэпараты пастаянна, напрыклад, супрацьарытмічныя, прэпараты, якія ўплываюць на артэрыяльны ціск, то вы павінны быць вельмі акуратныя з ужываннем грэйпфрута. Больш за тое, вы заўсёды, прымаючы любое сур'ёзнае лякарства, павінны параіцца з доктарам ці ўважліва прачытаць інструкцыю і атрымаць адказ на пытанне: ці можна гэты прэпарат ужываць разам з грэйпфрутам.

Існуе вялікая колькасць найменняў лякарстваў, з якімі нельга ўжываць грэйпфрутавы сок. Метабалізм грэйпфрутавага соку такі, што найбольш небяспечны яго прыём разам з лякарствамі або за 4 гадзіны да прыёму.

Але ўплыў грэйпфрута на цытахром пасля ўжывання аднаго сярэдняга фрукта доўжыцца каля 72 гадзін. Трое сутак пасля спажывання грэйпфрута.

Важная практычная парада

Апошні час практычна заўсёды да новых лекаў у інструкцыі ўказваецца, ці можна яго прымаць з грэйпфрутавым сокам. У дачыненні да ранейшых прэпаратаў такія ўказанні ёсць не заўсёды.

Але можна знайсці падказку ў інструкцыі. Рэч у тым, што шэраг лекавых прэпаратаў падобна ўплывае на цытахром P450, гэта значыць, яны таксама тармозяць яго актыўнасць. Да іх адносяцца, напрыклад, антыбіётык эрытраміцын і супрацьгрыбковыя прэпараты ітраканазол і кетаканазол.

Калі ў інструкцыі да прэпарата напісана, што лякарствы несумяшчальныя з ітраканазолам, кетаканазолам або эрытраміцынам, то з максімальнай ступенню імавернасці гэтыя лекі нельга сумяшчаць і з грэйпфрутавым сокам.

Чытайце таксама:

Калі вы зможаце прайсці гэты 10-секундны тэст, ёсць шанец, што вы перажывяце сваіх аднагодкаў

Як не аслабнуць у сезон ВРВІ? Адказвае доктар Камароўскі

Калі лепш чысціць зубы — да сняданку ці пасля? Вось што кажа навука 

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць