Грамадства22

З’явіліся фоты прафсаюзных лідараў з суда. Іх вінавацяць у апладысментах на вуліцы

Суд над старшынёй Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком, яго намеснікам Сяргеем Антусевічам і супрацоўніцай офіса БКДП Ірынай Бут-Гусаім пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе.

Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч

Усе абвінавачаныя па справе БКДП цалкам прызналі віну, піша БелТА.

Паведамляецца, што яны абвінавачваюцца, у прыватнасці, «у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады — супрацоўнікаў МУС, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў».

Сяргей Антусевіч

Прафсаюзныя актывісты абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), а Аляксандр Ярашук і па ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы).

Ірына Бут-Гусаім

БКДП аб'ядноўваў Свабодны прафсаюз Беларусі, Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Беларускі незалежны прафсаюз.

25 лістапада пачаўся судовы працэс над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам.

Іх абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). 

Лідараў прафсаюзаў затрымалі ў сярэдзіне красавіка. Тады былі затрыманыя 15 чалавек.

Каментары2

  • Вова
    20.12.2022
    Этот цирк  сделан в угоду кремлю.
    лукашенко показывает как он уничтожает  и растаптывает национальное самосознание, за пару кремлевских сребреников и власть.
    Мало того что “особо опасных граждан Беларуси посадили в клетку, так еще поставили четверых мальчиков в форме, с промытыми мозгами. Все это для картинки и отчета кремлю. 
    Владзимир сматры як я работаю.
  • :(
    20.12.2022
    Ужасно.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць