Эканоміка22

Уласнік «Віталюра» спрабуе выратаваць сетку, але выглядае, што кампанія перастане займацца рознічным гандлем

Раней «Наша Ніва» падрабязна асвятляла шэраг выклікаў, якія паўсталі перад сеткай рэтэйлу «Віталюр». Даўгі, эканамічны спад і «ўказ аб цэнах» паставілі кампанію на мяжу банкруцтва. На фоне негатыўных чаканняў пастаўшчыкі спынілі адгрузкі і кампанія вымушаная была іх супакойваць, выдаўшы план перастаць быць рэтэйлам. 

Фота: сацсеткі «Віталюра»

У панядзелак, 26 снежня, уласнік «Віталюра» Аляксандр Яцук збіраў пастаўшчыкоў кампаніі на сустрэчу, каб пераканаць іх аднавіць пастаўкі — многія адмовіліся працягваць пастаўкі на фоне негатыўных навін аб кампаніі. 

У кампаній-пастаўшчыкоў на фоне негатыўных навін аб кампаніі ўзніклі сумневы ў мэтазгоднасці супрацоўніцтва. 

Чытайце: «Віталюр» можа ў хуткім часе збанкрутаваць. Некаторыя з рэтэйлу толькі і чакаюць

Доўг кампаніі перад пастаўшчыкамі кожны месяц расце, што адлюстравана ў даных аб прымусовых судовых вытворчасцях. 

У той жа час існыя пастаўшчыкі, якія не маюць прэтэнзій да «Віталюра», атрымліваюць аплаты за пастаўкі праз выканаўчы подпіс натарыуса [згодна з указам № 366 ад 11 жніўня 2011, натарыусы могуць рабіць выканаўчыя надпісы аб спагнанні запазычанасці на патрабаванне юрыдычных асоб. Калі іншы бок прызнае наяўнасць запазычанасці і яе справядлівасць, то грошы спісваюцца з рахунку], у абыход чаргі іншых крэдытораў, якія б'юцца за даўгі ў судах. 

На фоне шматлікіх пытанняў да кампаніі і адмовы супрацоўнічаць «Віталюр» правёў сустрэчу з пастаўшчыкамі. На ёй прысутнічаў таксама гендырэктар «Санта Рэтэйл» Аляксандр Чуйко. 

Асвятлялі яе журналісты лукашэнкаўскіх сродкаў прапаганды.

«Паміж «Віталюрам» і «Санта Рэтэйл» дасягнута пагадненне па заключэнні ўгоды, якая прадугледжвае перадачу ў арэнду ўсіх гандлёвых аб'ектаў сеткі «Віталюр». Мэтай і ўмовай угоды з'яўляецца поўнае пагашэнне дэбіторскай запазычанасці перад пастаўшчыкамі. На сёння мы маем высокі ўзровень падрыхтаванасці. Узгоднены ключавыя параметры, у тым ліку аб'ём плошчаў, якія здаюцца ў арэнду. Гэта 84 гандлёвыя аб'екты. У рамках бягучай угоды юрасобы аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія перадаюцца ў арэнду, застануцца ранейшымі. Не разглядаюцца ніякія пытанні, звязаныя з ліквідацыяй або банкруцтвам», — цытуе гендырэктара «Віталюра» Аляксандра Калеснікава адна з лукашэнкаўскіх газет. 

Прастаўнік «Санты» на сустрэчы быў, можна меркаваць, свайго роду гарантам слоў прадстаўнікоў «Віталюра» для прысутных. 

«У любым выпадку для пакрыцця доўгу ў рамках угоды прадугледжаны продаж абсталявання ўнутры гандлёвых аб'ектаў, гэта прыкладна дзве траціны агульнага доўгу кампаніі, адбудзецца таксама продаж рэшты тавару», — таксама было сказана віталюраўцамі. 

Такім чынам, са слоў дырэктара «Віталюра» выцякае, што, фактычна, кампанія з рэтэйлера пераўтвараецца ў ранцье і перадае бізнэс «Санта Рэтэйл». 

«Будзем спрабаваць працягваць зарабляць на опце, адмаўляцца ад розніцы. А таксама на арэндзе. Гэта добры сцэнар. Ёсць таксама перапрацоўка рыбы. З розніцай не атрымалася, праблем шмат», — прызнаў суразмоўца «Нашай Нівы» з ліку работнікаў кампаніі. 

Але фармулёўкі кіраўніцтва «Віталюра» гавораць пра тое, што дамова з «Сантай» яшчэ не падпісаная. Па нашай інфармацыі, Аляксандр Яцук шукае і іншыя варыянты выратаваць кампанію.

Так, як стала вядома «Нашай Ніве», адзін з варыянтаў — прадаць будынкі, каб разлічыцца з даўгамі, але захаваць у іх рознічныя крамы «Віталюр». Атрымліваецца, крама будзе працягваць працаваць там жа, але ўжо ў чужым будынку і за арэнду. 

Па такой мадэлі ў Яцука ўжо працуе некалькі крамаў, але тыя канкурэнты з ліку сетак, якія маглі б выкупіць памяшканні «Віталюра», на такую мадэль у большых масштабах не згодныя. 

У любым разе, лёс кампаніі вырашыцца ў хуткім часе. Калі яна сапраўды аддасць памяшканні «Санце», то ў буйнога «Еўраопта» з'явіцца вялікі канкурэнт. 

Прадстаўнікі бізнэс-колаў падкрэсліваюць, што Аляксандр Яцук мае рэпутацыю чалавека, «які зрабіў сябе сам», але «дарма вырашыў, што калі ён добры ў опце, то сто працэнтаў будзе добры і ў розніцы». 

Асноўная праблема 27-гадовай кампаніі ў тым, што «Віталюр» узяў празмерна амбітны стратэгічны курс на адмову ад арэнды памяшканняў для сваіх крамаў і пабудовы ўласных плошчаў.

«Віталюр» разгарнуў вялізнае будаўніцтва, але здарыўся 2020-ты і 2022-і: рэпрэсіі, напад на Украіну і санкцыі ў адказ. У выніку банкі скарацілі фінансаванне будоўляў. 

Для працягу будаўніцтва «Віталюр» пачаў карыстацца схемай свайго роду кароткага самакрэдытавання, затрымліваючы плацяжы пастаўшчыкам. Зрабіць усё «прыгожа» не атрымалася, і праблемы сталі нарастаць камяком. 

Дайшло да неплацяжоў: да прыкладу, у лістападзе 2022-га пастаўшчыкі падалі заявы на спагнанне з «Віталюра» праз суд 4,8 млн рублёў, у снежні (па стане на 15.12) — 1,5 млн рублёў. 

Дакладнай справаздачнасці «Віталюра» за 2022-гі ў доступе яшчэ няма, але і 2020-ты, і 2021 год сетка спрацоўвала ў мінус — 19,7 і 14,9 млн рублёў адпаведна. 

Ад абазнаных суразмоўцаў «Нашай Ніве» стала вядома, што ў структуры доўгу кампаніі цяпер пераважаюць кароткія даўгі — блізка да 90%. Прыкладна такі ж працэнт быў і ў 2021-м (на суму 376 млн рублёў). 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • даведка
    28.12.2022
    «Виталюр» если отдаст в аренду (субаренду) все свои магазины (розницу), распродаст оборудование и остатки товара, то от сети не останется даже вывески, а на следующем этапе «Санта» сживёт его с оптового рынка и переработки морепродуктов.
  • даведка
    28.12.2022
    Спасти сеть «Виталюр» теперь сможет разве лишь влиятельная дама у руля... Машка Василевич или Анка Селук.

Цяпер чытаюць

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі19

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Ліміт выплат па еўрапратаколе вырас з 800 еўра да 6300 рублёў1

У Мінску хуткасць арэндных самакатаў збіраюцца знізіць да 20 км/г, а ў цэнтры — да 7 км/г5

Пры Мірскім замку ўзнаўляюць італьянскі сад XVIII стагоддзя. Комплекс чакае маштабная разбудова5

Невядомыя апаганілі статую Уэйна Грэцкі ў Эдмантане3

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі19

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць