Грамадства

Што адбываецца на запоўненым тэхнікай палігоне «Лепельскі». Здымак са спадарожніка

З дапамогай спадарожнікавага сэрвісу Planet Labs радыё «Свабода» ўдалося атрымаць якасны здымак таго, што адбываецца на вайсковым палігоне «Лепельскі» ў Віцебскай вобласці. 

Актыўнасць вайскоўцаў на асноўных беларускіх палігонах застаецца да гэтай пары даволі высокая. Палігон «Лепельскі» — адзін з першых, на які пачалі прыбываць, прыкладна з 18 кастрычніка 2022 года, эшалоны з расійскай тэхнікай і вайскоўцамі пасля абвяшчэння сумесных вучэнняў так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі.

На 12 студзеня 2023 года на палігон усё яшчэ працягвалі прыбываць расійскія вайскоўцы. Пры гэтым адбываецца пастаянная праверка 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, што размяшчаецца ў вёсцы Заслонава пры палігоне. Напрыклад, 9 студзеня 2023 года танкавы батальён брыгады пачаў марш-кідок да 227-га агульнавайсковага палігона пад Барысавам. Да гэтага 13—18 снежня была праведзена праверка гатоўнасці дзяжурных сілаў гэтай жа брыгады.

Агульны выгляд палігона «Лепельскі». 6 студзеня 2023 года

На палігоне відаць багата тэхнікі, сярод якой можна заўважыць, імаверна, КамАЗы, танкі і БМП. Агульная колькасць тэхнікі — не менш як 150 адзінак. З усходняга і заходняга бакоў можна пабачыць два палявыя лагеры прыкладна на 14 і 30 намётаў, кожны намёт прыкладна 10 на 5 метраў.

Тэрыторыя вайсковага палігона «Лепельскі» з вайсковай тэхнікай і двума палявымі лагерамі. 6 студзеня 2023 года
Вучэнні на палігоне «Лепельскі» 13—18 снежня 2022 года

На поўнач ад палігона — чыгуначная станцыя Заслонава, ад яе праз вайсковы гарадок і лес ідзе дарога проста да палігона.

Агульны выгляд чыгуначнай станцыі Заслонава каля палігона «Лепельскі». 6 студзеня 2023 года

На чыгуначнай станцыі відаць два эшалоны з вагонамі і платформамі для пагрузкі тэхнікі. Па ценях, якія адкідае гэтая тэхніка, можам меркаваць, што гэта ў асноўным танкі ці БМП, таксама прысутнічаюць грузавыя машыны.

На спадарожнікавым здымку відаць, што на базе захоўвання тэхнікі частка яе выведзена з гаражоў. Для параўнання — здымак, зроблены ў перыяд з 13 па 18 снежня 2022 года. Бачна, што гэтыя гаражы выкарыстоўваюцца для захоўвання баявых машын пяхоты. Меркавана, на здымку менавіта яны.

База захоўвання тэхнікі каля палігона «Лепельскі». 6 студзеня 2023 года

Паводле апошняга паведамлення экспертаў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), «план расійскага наступу на поўнач Украіны цяпер застаецца малаімаверным». Прытым эксперты прызнаюць, што «Крэмль забяспечвае гнуткасць планавання». Хоць Масква і «пашырае расійскую вайсковую прысутнасць у Беларусі», ISW мяркуе, што дадатковыя сілы накіроўваюцца на беларускую тэрыторыю «толькі ў рамках вучэнняў». «На гэты момант няма ніякіх доказаў таго, што Расія стварыла ў Беларусі структуры камандавання і кіравання, неабходныя для аператыўнай ударнай групы», — канстатавалі аналітыкі.

На мінулым тыдні стала вядома, што ў Беларусь прыбыла камісія Мінабароны РФ на чале з галоўнакамандуючым Сухапутнымі войскамі Алегам Салюковым.

Былі праінспектаваныя воінскія часці і падраздзяленні расійскага кампанента так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам4

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскім раёне 77-гадовы дачнік забіў 45-гадовага і закапаў каля сваёй хаты

У былой зняволенай з Tut.by на вайне ва Украіне загінуў сын16

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Расія і Кітай дамовіліся аб будаўніцтве «Сілы Сібіры — 2». Гэта канчаткова пераарыентуе расійскі газ з Еўропы ў Азію12

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам4

«Я ўжо думаю, як там нам на гэтым сонцы пастаяць». Лукашэнка падзяліўся з Пуціным страхам перад заўтрашнім парадам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць