Свет88

Лукашэнка анансаваў выступ Сі Цзіньпіна наконт вайны ва Украіне

«Я ведаю, сёння-заўтра Сі Цзіньпін выступіць з заявай або прамовай з нагоды канфлікту ва Украіне. Прашу звярнуць увагу, што гэта такі незвычайны для кітайскай палітыкі крок», — заявіў Лукашэнка ў інтэрв'ю кітайскім СМІ.

Сі Цзіньпін. Фота: Jack Taylor / Pool Photo via AP, File

«Я ведаю, сёння-заўтра Сі Цзіньпін выступіць з заявай або прамовай з нагоды канфлікту ва Украіне. Прашу звярнуць увагу, што гэта такі незвычайны для кітайскай палітыкі крок. Кітайцы заўсёды акуратныя, асцярожныя. Туды, куды не трэба, яны не лезуць. Калі яны разумеюць, што гэта не дасць шуканага, патрабаванага выніку, яны таксама не стануць рабіць у гэтым кірунку крокі», — сказаў Лукашэнка.

«І калі гэта пасланне, якое прагучыць з вуснаў лідара Кітая, не будзе пачутае тымі, каму яно будзе адрасаванае, гэта таксама будзе мець сур'ёзныя наступствы. Таму я, проста забягаючы наперад, раю тым, каму будуць адрасаваныя словы Сі Цзіньпіна, прыняць іх сур'ёзна і зрабіць пэўныя крокі. Гэта будзе сур'ёзны голас у імя міру ў гэтым рэгіёне. Я ўпэўнены, што гэты выступ будзе вянком усёй міралюбнай палітыкі Кітая. Я на сто адсоткаў перакананы. Інакш проста быць не можа. Гэта ўзор гэтай міралюбнай палітыкі», — дадаў ён.

Каментары8

  • Ёсік
    23.02.2023
    Залічана. Так языком не кожны можа карыстацца, як Аляксандр Рыгоравіч. Вельмі моцная прамова, так у бок Расеі можа толькі крэпкі хазяйствінік сказаць). Наколькі зразумеў праз інфармацыю з розных крыніц, Сі будзе ў бок Расеі выказваць незадаволенасць. А пра сто адсоткаў ужо шмат разоў чулі, заўсёды не атрымлівалася.
  • о
    23.02.2023
    Не, вернуться к границам 1991 года нужно.
  • a.hto.tam.idze
    23.02.2023
    Ну ўсё, пачуўшы такі анонс ад гіганта ўсясветнай геапалітыкі, сам выступ Сі Цзіньпіна можна ўжо і не слухаць. Заўважым, што датычна да навінаў пра далучэнне Расеяй Беларусі ў 2030 годзе, гарант суверэнітэту вырашыў зацята памаўчаць...

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць