Вайна1111

У Зяленскага і Залужнага былі рознагалоссі па Бахмуце — СМІ

Некалькі тыдняў таму Залужны рэкамендаваў разгледзець магчымасць выхаду з Бахмута, каб зменшыць страты, піша нямецкае выданне Bild са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскім палітычным кіраўніцтве. З гэтай нагоды ў яго былі рознагалоссі з Уладзімірам Зяленскім.

Скрыншот відэа

«Хоць расійскія страты, як кажуць, значна вышэйшыя, многія ўкраінскія жаўнеры таксама загінулі пры самаадданай абароне горада. Кажуць, што на гэтым фоне Залужны настойваў на магчымым выхадзе з Бахмута на раннім этапе», — піша выданне.

«Пераважная большасць салдат у Бахмуце не разумеюць, чаму горад утрымліваецца. Хлопцы ў Бахмуце пытаюцца сябе: якая стратэгія?» — прыводзіць Bild меркаванне вайсковага аналітыка.

У артыкуле адзін з суразмоўцаў выдання выказвае думку, што цяпер Бахмут стаў пасткай для Украіны, хоць там і загінула болей расіян.

Тыя, хто выказваецца за працяг абароны Бахмута, лічаць, што калі адступіць, цяжкія баі пачнуцца ў іншых населеных пунктах.

Каментары11

  • Мышка
    06.03.2023
    Вика, ну, дык ён жа з Байдэнам ручкаўся, і з англійскім прэм'ерам абдымаўся... Праз такое ў каго заўгодна дах сарве...
  • Лол
    06.03.2023
    НН ізноў робіць аналітыку па нямецкіх выданнях, каторыя давалі Ўкраіне тры дні. Невядомыя аналітыкі, скандал, інтрыжка. Сцверджанні, нібыта ваяры ў Бахмуце не разумеюць навошта трымаць горад. Што гэта пастка для Ўкраіны. А ўкраінцы ж і ня ведаюць... Чарговае абы-што, карацей.
  • Вецер
    06.03.2023
    Unian паведамляе:

    Зеленський зібрав Ставку: ухвалено рішення щодо подальшої долі Бахмута.
    Рішення підтримали головнокомандувач ЗСУ Валерій Залужний та командувач оперативно-стратегічного угруповання військ "Хортиця" Олександр Сирський.
    Оборонна операція та подальше посилення позицій українських військ у Бахмуті мають продовжитися.

    "Командувачі оперативно-стратегічних угруповань військ доповіли про ситуацію на основних напрямках фронту", - йдеться у повідомленні прес-служби глави держави після засідання Ставки верховного головнокомандувача у понеділок, 6 березня.

    Зазначається, що особливо детально члени Ставки розглянули ситуацію в Бахмуті.

    "Оцінюючи перебіг оборонної операції, президент поставив запитання головнокомандувачу ЗСУ Валерію Залужному та командувачу оперативно-стратегічного угруповання військ "Хортиця" Олександру Сирському щодо подальших дій на Бахмутському напрямку. Вони висловилися за продовження оборонної операції та подальше посилення наших позицій у Бахмуті", - повідомили у президента.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць