Літаратура44

Тарас Шаўчэнка найбольшым сваім дасягненнем лічыў тое, што за дзесяць год салдатчыны ні на кроплю не змяніўся

«У дзень нараджэння Тараса Шаўчэнкі хачу падзяліцца Андрэевымі рэфлексіямі над яго дзённікамі за 1857—58 гады, калі класік чакаў вызвалення з 10-гадовай высылкі ў салдаты», — піша жонка нашаніўца Андрэя Скурко Паўліна ў інстаграме.

 «Шаўчэнка вельмі мілы і жывы ў дзённіку. Многа піша сур’ёзнага — і пра грамадскія павевы (ішла адмена прыгону), і пра дурную дэспатычную гарнізонную атмасферу, і пра асабістае. Найбольшым дасягненнем сваім лічыў тое, што за дзесяць год ні на кроплю не змяніўся — не стаў «бравым салдатам», «не вывучыў ніводнага ружэйнага прыёму», захаваў «хрысціянскае нязлобства» і «чыста-дзіцячы погляд на свет». Нагадвае Рыгора Скавараду: «свет мяне лавіў, але не спаймаў». 

Адначасова без ханжаства апісвае радасці жыцця, да якіх быў схільны. У пачатку гэта ў асноўным сон. Чакаючы ліста з загадам пра вызваленне з салдатаў, Шаўчэнка многа часу праводзіў, каб не бываць у казарме, на гарнізонным агародзе. Яго глядзела жонка каменданта іх крэпасці. Там жа Шаўчэнка часцяком і начаваў (або драмаў днём). І, бывала, яго самым абуральным чынам будзілі камары або мухі, або «прыгнув на лицо, холодная лягушка», або кураняты (адзін «чубатый нахал» нават клюнуў у нос).

Без заліхвацтва, нават трохі як бы сумеўшыся піша ён пра свой удзел у папойках з наступнымі візітамі ў ніжагародскі публічны дом («храм Приапа») мадам Гільдэ — ці на імяніны якіх-небудзь актрыс мясцовага тэатра — часта з тым самым фіналам:

«Маляваў партрэт Дорахавай, пасля ўдалага сеансу па дарозе зайшоў да Шрэйдэрса, сустрэў у яго мілейшага Лапу. Выпіў з добрымі людзьмі чарку, застаўся абедаць з добрымі людзьмі і з добрымі людзьмі за абедам ледзь-ледзь не налізаўся… Шрэйдэрс пакідаў мяне ў сябе аддыхнуць пасля абеду, але я адмовіўся і пайшоў да мадам Гільдэ, дзе і кінуў якар на ноч».

Каментары4

  • Олег
    10.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    10.03.2023
    Да Мулявіна падобны... І таксама песьняр ! Рэінкарнацыя ?
  • **
    11.03.2023
    "дзе і кінуў якар на ноч ... піша жонка нашані"

    як глыбока... да слез

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»29

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў8

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»29

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць