Латушка: пра Качанаву, Эйсмант, удар Матолькі, сыход з КР і мноства канфліктаў
На ютуб-канале «Ток» выйшла вялікая гутарка Настассі Роўды з Паўлам Латушкам, кіраўніком НАУ і намеснікам Святланы Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце.

У інтэрв'ю Павел Латушка гаворыць пра сыход Макея і атачэнне Лукашэнкі. Разважае пра тое, ці зможа ўтрымаць уладу Наталля Качанава, якая роля Наталлі Эйсмант, што сабой уяўляюць дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергяенка. Адказвае на пытанне, ці будуць новыя выбары ў Беларусі і навошта Аляксандру Лукашэнку спатрэбілася ствараць новую КПСС — партыю «Белая Русь».
Апроч таго, у размове шмат пытанняў пра дэмакратычныя структуры — які сэнс іх існавання сёння, пра тое, што, апроч пасадаў, яны даюць. Таксама пра адносіны Паўла Латушкі з Франакам Вячоркам і канфлікт з Антонам Матолькам. І чаму ён адмовіўся праходзіць паліграф.
У размове Павел таксама распавядае пра любімы спектакль Купалаўскага і тое, дзе найлепшае месца ў зале тэатра, гаворыць пра актрысу Вольгу Няфёдаву, якая заняла месца выбітнага рэжысёра Мікалая Пінігіна. Называе, колькі каштуе самы дарагі гарнітур і па чым сумуе ў Беларусі.
Чытайце таксама: Латушка пра штрэйкбрэхераў з Масквы ў Купалаўскім: Іграць па-беларуску — гэта не толькі мова, гэта нябачная сувязь з народам
Чаму Латушку далі больш гадоў «завочнай калоніі», чым Ціханоўскай?
-
Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары