Каханне і сэкс44

Заняткі ёгай узмацняюць мужчын у ложку — даследаванне

«Гэта тычыцца не толькі тых мужчын, у каго ёсць дыягназ заўчасная эякуляцыя».

Фота: Pixabay

У навуковым часопісе Trends in Urology & Men’s Health у канцы лютага было апублікавана новае даследаванне: навукоўцы праверылі некалькі спосабаў, якімі карыстаюцца мужчыны для таго, каб іх сэкс працягваўся даўжэй. 

Аўтары даследавання з універсітэта Anglia Ruskin у Вялікабрытаніі вывучалі мужчын, якія пакутавалі ад хуткай эякуляцыі падчас сэксу. У даследаванні бралі ўдзел 3485 мужчын ад 18 да 45 гадоў, якіх правяралі на розныя віды фізічнай актыўнасці для маніторынгу працягласці сэксу.

Навукоўцы адзначаюць, што заўчасная эякуляцыя для многіх мужчын — гэта нагода для хваляванняў, асабліва калі яна здараецца рэгулярна. Такія мужчыны, як правіла, адчуваюць расчараванасць у сабе і пазбягаюць сэксуальнай блізкасці. Прычынамі такой з’явы могуць быць нізкая самаацэнка, псіхалагічныя праблемы, паніжанае лібіда і праблемы ў стасунках з партнёркамі.

«Паводле вынікаў назірання, мужчыны, якія займаюцца фізічнай актыўнасцю, у сярэднім «трымаюцца» ў ложку ад 39 секунд да 30 хвілін, неактыўныя ж мужчыны — каля 50 секунд».

«А асобная група мужчын, якая наведвала заняткі ёгі цягам 12 тыдняў, паказала, што іх «час» сэксу павялічыўся амаль на 1,5 хвіліны ў параўнанні са звычайнымі паказчыкамі. Ёсць верагоднасць, што ўмацаванне мышцаў тазавага дна таксама спрыяе павялічванню працягласці сэксу», — гаворыцца ў выніках даследавання.

Таксама згадваецца тэхніка «спыненне-сцісканне» (калі мужчыны робяць паўзу падчас сэксу і сціскаюць галоўку пеніса, каб прадухіліць эякуляцыю), якая дазволіла мужчынам пратрымацца ў сярэднім на дзве хвіліны больш, чым звычайна.

«Але ж у выніку самай лепшай методыкай для таго, каб палепшыць сэкс, даследчыкі назвалі фізічную актыўнасць. Канешне, патрэбна больш даследаванняў, каб зразумець, як спорт можа дапамагчы мужчынам, але гэта не пытанне выключна сэксу альбо тых хлопцаў, у якіх ёсць дыягназ заўчасная эякуляцыя: большасць мужчын маглі б такім чынам памяняць свой лад жыцця», — падагульняюць даследчыкі.

Нагадаем, што нядаўна навукоўцы выявілі новы сродак павышэння сэксуальнага жадання ў мужчын замест «Віягры» (у якой, дарэчы, таксама знайшлі яшчэ адзін карысны эфект для здароўя). Акрамя таго, адно з мінулых даследаванняў паказала, што ў мужчын можа развіцца алергія на ўласныя аргазмы.

Каментары4

  • ром
    26.03.2023
    Для каго гэты артыкул?? Для маскавитау яуна?
    Беларусы таго не робять!!! Беларусы тольки моляцца.. прыветствуть друг друга тольки -жыве Беларусь… если пенис и дастають то тольки каб зрабить святога беларуса з именем Янка.. и аддать яго у полк Калиноускага.. каб биу маскавитау🤣🤣
  • хари рама хари кришна
    26.03.2023
    почему меня муж только что назвал "хитлир белорусский"?
    что я ему такого плохого сделала?
    я не понимаю
  • добры вечар
    27.03.2023
    ром, гэта ты пра ябацькаў, а не беларусаў. Бо калі бачыш тое страшыдла з начосам толькі і застаецца, што маліцца.

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць