Свет44

Макрон таемна зняў дарагі гадзіннік падчас інтэрв'ю аб пенсійнай рэформе. Яго абвінавацілі ў крывадушнасці ВІДЭА

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон апынуўся пад агнём крытыкі пасля таго, як падчас тэлеінтэрв'ю аб пенсійнай рэформе, якая выклікала масавыя пратэсты ў краіне, зняў пад сталом дарагі гадзіннік, піша Бі-бі-сі.

Пасля выхаду інтэрв'ю ў эфір прэс-служба Макрона заявіла, што прэзідэнт Францыі зняў гадзіннік, бо ён гучна ўдарыў па стале.

У Францыі ў разгары пратэсты з нагоды прэзідэнцкай ініцыятывы аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Макрон хоча павысіць яго з 62-х да 64-х гадоў.

Інтэрв'ю бралі ў сераду — Макрону задалі пытанне, пасля чаго ён рэзка апусціў рукі на стол, і пачуўся гук ад удару гадзінніка аб паверхню. Потым Макрон апусціў рукі пад стол, не перастаючы гаварыць, а калі тэлегледачы зноў убачылі рукі, гадзінніка ўжо не было.

Жэст Макрона прыцягнуў увагу крытыкаў і апазіцыі. Клеманс Гуэт, дэпутат ад левай партыі «Няскораная Францыя», абвінаваціла прэзідэнта ў крывадушнасці.

Неўзабаве пасля інтэрв'ю ў сацсетках з'явіліся сцвярджэнні, што гадзіннік прэзідэнта каштуе каля 86 тысяч даляраў, але ў Елісейскім палацы заявілі, што гэта не так. Там назвалі марку гадзінніка Макрона, гэта Bell & Ross BR V1-92 з персанальным гербам. Аналагічныя мадэлі без герба ў інтэрнэце можна купіць за 2400 еўра (2600 даляраў).

«Ён носіць гэты гадзіннік рэгулярна ўжо паўтара года», — дадалі ў Елісейскім палацы.

У Францыі працягваюцца пратэсты з-за пастановы ўрада правесці закон аб павышэнні пенсійнага ўзросту праз ніжнюю палату парламента, дзе ў яго няма абсалютнай большасці, без галасавання. У пятніцу з-за пратэстаў адмяніў свой візіт у Францыю кароль Вялікабрытаніі Карл III.

Лідары прафсаюзаў заклікаюць працягваць пратэсныя выступленні, каб не дапусціць павышэння пенсійнага ўзросту ў краіне з 62 да 64 гадоў. Наступная дэманстрацыя прызначаная на аўторак.

Па даных Міністэрства ўнутраных спраў, у чацвер на вуліцы гарадоў па ўсёй краіне выйшла больш за мільён пратэстоўцаў, з іх каля 120 тысяч — у Парыжы. У сталіцы дэманстрацыі месцамі перараслі ў беспарадкі, і паліцыя ўжыла слезацечны газ, каб разагнаць пратэстоўцаў.

Па ўсёй краіне было затрымана 475 чалавек, 441 супрацоўнік паліцыі атрымаў раненні.

Каментары4

  • Так
    25.03.2023
    Вось табе і дэмакратыя — прымаюць законы без удзелу парламента.
  • Не
    25.03.2023
    Дэмакратыя - гэта не "прыманьне законау парляментам", такое i у Беларусi ёсьць. Дэмакратыя - гэта як раз магчымасьць для людзей выходзiць з пратэстам супраць бязглуздых законау i дамагацца iх адмены.
  • прынцэсы какаюць бабачками
    25.03.2023
    VmAjjwa4491yTQ, да я пойду им там и накакаю за шторой

    как вообщем-то и принято было делать во дворцах... ах 

Цяпер чытаюць

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра жаданне здзелкі з Расіяй. А ў Зяленскага ён запытае, што ў таго чуваць5

У Францыі падчас музычнага фестывалю 145 чалавек укалолі шпрыцамі1

Рэчыцкія прапагандысты апалчыліся на лялек Лабубу5

Трамп — Ірану і Ізраілю: Якога д'ябла яны гэта робяць?1

Як сілавікі на чале з Карпянковым крышавалі наркагандляроў і засталіся беспакаранымі15

«Тата, я табе пачытаю, і ты заснеш». Ціханоўскі падзяліўся душэўнай гісторыяй пра дачку6

Блогерка Баба Нюра развялася з мужам-дальнабойшчыкам і сышлася з гітарыстам «Драздоў»22

У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру. У сталіцы іх ужо шэсць17

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе1

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць