Усяго патроху77

Расіянін сфатаграфаваўся голы на фоне свяшчэннай гары Агунг. Яго дэпартуюць

«Ён парушыў нормы і не праявіў павагі да нашай культуры».

Гара Агунг, Інданэзія. Фота: wikipedia

Расійскі блогер Юры Чылікін сфатаграфаваўся са спушчанымі штанамі на вяршыні гары Агунг у Інданезіі. Фатаздымак разляцеўся ў інтэрнэце, але наступствы такой «папулярнасці» былі сур’ёзнымі: мужчыну дэпартавалі з Балі. 

Акрамя гэтага, Юрыю Чылікіну таксама будзе забаронена наведванне краіны мінімум на 6 месяцаў. 

«Ён парушыў нормы і не праявіў павагі да нашай культуры», — сказаў кіраўнік міністэрства юстыцыі і правоў чалавека Інданезіі Ангіят Напітупулу, каментуючы інцыдэнт.

Расеец запісаў у сваім інстаграме відэа, у якім прызнаў віну за зробленае фота і сказаў, што яго дзеянням «няма апраўдання».

«Маім учынкам няма апраўдання. Адзінае, што прывяло да таго, што адбылося, — гэта маё асабістае няведанне», — паведаміў у сваім відэа Юрый, пасля якога мужчына паўдзельнічаў у спецыяльным абрадзе ачышчэння гары. 

Юрый Чылікін раскаяўся ў сваім учынку. Скрыншот з відэа з яго інстаграма, у якім ён каецца

Гара Агунг — гэта самы высокі пункт вострава Балі, у індуістаў яна лічыцца «жытлом багоў». Улады Інданезіі не так даўно сталі больш сур’ёзна ставіцца да недапушчальных паводзінаў турыстаў, якія наведваюць курорт і гару. Рашэнне аб дэпартацыі расіяніна падтрымалі і мясцовыя жыхары.

Мясцовыя чыноўнікі ж заклікаюць да «бескампраміснасці» у адносінах да парушэнняў правіл і законаў турыстамі. З-за падобных інцыдэнтаў на Балі плануюць забараніць турыстам карыстацца матацыкламі, а таксама абмежаваць ім паходы ў горы. 

Гэта не першы інцыдэнт з расіянамі на Балі. Толькі за апошні месяц інданезійскія ўлады дэпартавалі некалькі дзясяткаў чалавек за парушэнні нормаў мясцовага заканадаўства.

Каментары7

  • Усе слушна
    30.03.2023
    Правільна робяць, у рускіх вычварнае разуменне свабоды!
    Вы яго папытайце што ен пра Ўкраіну думае, а ўжо пасля кідайцеся бараніць, а то ўсялякае можа быць
  • Ы
    30.03.2023
    Колькі яшчэ лайна адбудзецца, пакуль адным свярбіць спадчына Русі і саўка, а ў іншых гара бл**ць свяшчэнная! хахаха, божачкі... Парушылі боскі спакой, зараз пярун лясне маланкай. Мда уж. Хутчэй планета здохне, чым чалавецтва зразумее, што не тым займаецца.
  • неўрасетка
    30.03.2023
    Ы, ну не ўсё так блага... бум спадзявацца
    з развіццём інтэрнэта прасвятленне ў мазгах пайшло хутчэй

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс4

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў4

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс4

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць