Усяго патроху33

Сейшэлы, Інданезія, Егіпет: колькі каштуюць туры ў цёплыя краіны

Паглядзелі, што прапануюць беларускія тураператары і па якіх цэнах. А таксама, колькі каштуюць пералёты на курорты з Літвы і Польшчы.

Фота: pixabay.com

Егіпет — ад 2700 рублёў на дваіх

Традыцыйна самым папулярным і даступным варыянтам для беларусаў з’яўляецца Егіпет. Цана пуцёўкі ў Шарм-Эль-Шэйх на дваіх пачынаецца ад 2700 рублёў — гэта сістэма «ўсё ўключана» і 11 начэй у гатэлі. Апошні, дарэчы, трохзоркавы і месціцца на трэцяй берагавой лініі.

У сярэднім адпачынак у Егіпце абыдзецца ў 3500 на дваіх чалавек, калі абіраць першую берагавую лінію і гатэль ад чатырох зорак. Тэрмін падарожжаў складае 11 дзён, бо напрамую залежыць ад чартараў «Белавія», якія працягваюць лятаць у гэтую цёплую краіну. 

А што наконт рэйсаў з Вільні ці Варшавы? На жаль, лаўкосты ў Егіпет не лятаюць ні з Польшчы, ні з Літвы, без некалькіх перасадак не патрапіць і на рэгулярных рэйсах. Квіток Варшава — Шарм-Эль-Шэйх каштуе ад 70 еўра, але ў дарозе прыйдзецца правесці ад 13 да 17 гадзін. Паляцець на егіпецкі курорт з Вільні каштуе на некалькі еўра даражэй, а дарога зойме ад 9 да 14 гадзін — таксама з адной перасадкай. 

ААЭ: тыдзень у Дубаі — 9 тысяч рублёў

Працягласць адпачынку ў Эміратах — тыдзень, бо чартары з Мінска лётаюць часцей, чым у Егіпет. Такая паездка абыдзецца мінімум у 4500 рублёў на дваіх — таксама паводле сістэмы «ўсё ўключана» і з пражываннем у трохзоркавым гатэлі ў Шарджы.

Калі абіраць сярэдні варыянт з гатэлем на першай берагавой лініі, то трэба заплаціць ад 5500 рублёў. А калі хочацца менавіта ў Дубай, то варта арыентавацца на 9000 і больш на дваіх за тыдзень.

Цана прамога пералёту ў Эміраты з польскіх Катавіцэ і Кракава пачынаецца ад 158 еўра на чалавека ў адзін бок. З Вільні прамых пералётаў няма, квіток з адной перасадкай абыдзецца мінімум у 182 еўра, дарога зойме ад 8 гадзін.

Сейшэлы: доўгая перасадка і завоблачныя цэннікі

Наступны прыпынак — Сейшэльскія астравы, паездку на якія могуць дазволіць сабе далёка не ўсе. Мінімальны цэннік ад беларускіх турагенцтваў — амаль 13 000 рублёў на дваіх, і гэта яшчэ са зніжкай. У цану ўключаныя пералёты з перасадкай у Стамбуле, пражыванне ў трохзоркавым гатэлі, сняданкі.

Прамых рэйсаў на астравы з Літвы і Польшчы таксама няма. Найтаннейшым будзе квіток з польскага Катавіцэ — ад 268 еўра на чалавека ў адзін бок. Цана квітка з Вільні пачынаецца ад 366 еўра. У абодвух выпадках патрэбна перасадка ў Стамбуле. 

Тайланд: сярэдняя цана — 12-13 тысяч

Туры ў Тайланд пачынаюцца ад 11,5 тысячы рублёў за дваіх — гэта адпачынак на 7 начэй у трох— і чатырохзоркавых гатэлях у Пхукеце са сняданкамі або без харчавання. Пералёт — з перасадкай у Стамбуле. У залежнасці ад таўшчыні кашалька пуцёўкі можна выбраць розныя: ажно да 80 тысяч рублёў, але сярэдняя добрая цана 12—13 тысяч. 

З Польшчы і Літвы спатрэбіцца перасадка ў Стамбуле, таму жыхарам гэтых еўрапейскіх краін да восені трэба браць квіток да турэцкага горада, а адтуль ужо да жаданага курорта. Час у дарозе разам з перасадкамі — ад 14 гадзін у адзін бок.

На рэйсах аднаго перавозчыка (але таксама з перасадкай) з Польшчы і Літвы дабрацца ў Тайланд можна будзе толькі з кастрычніка. Тады з Польшчы ў Пхукет і назад можна злятаць за 551 еўра і даражэй, а ў Бангкок і назад — мінімум за 539 еўра. Аналагічныя пералёты з Літвы і назад абыдуцца ў 639 і 631 еўра адпаведна.

Інданезія: дзве ночы ў дарозе, мінімум 10 тысяч рублёў

Амаль 10 тысяч рублёў на дваіх — сама меней такую суму трэба мець, каб паехаць у адпачынак на Балі. Беларускія тураператары прапануюць тыднёвы адпачынак (дзве ночы прыйдзецца правесці ў дарозе). Можна абраць, ці патрэбны сняданак, абед і вячэра — адпаведна, цана будзе расці. 

Найдаражэйшы варыянт, які мы знайшлі, каштуе крыху больш як 14 тысяч рублёў — 7 начэй у гатэлі на першай берагавой лініі пясчанага пляжа.

Злётаць у Інданезію з Літвы каштуе мінімум 690 еўра туды і назад, з Польшчы — 643 еўра. Зноў жа, прамых рэйсаў з гэтых краін (як і з Беларусі) не існуе — спатрэбіцца перасадка ў Стамбуле і вытрымка.

Мальдывы: самая дарагая пуцёўка — 16 тысяч на тыдзень

Мінімум 12 тысяч рублёў спатрэбіцца для куплі тыднёвай пуцёўкі на Мальдывы на дваіх. Пражыванне ў чатырохзоркавым гатэлі з крокавай даступнасцю да пляжа і са сняданкамі, прадказальная перасадка ў Стамбуле пры пералёце. Больш як 16 тысяч будзе каштаваць самая дарагая пуцёўка на той жа тэрмін.

Квіткі Варшава — Мальдывы — Варшава стартуюць ад 411 еўра, аналагічныя з Вільні і назад — ад 458 еўра. Зноў жа, чакаюць перасадкі.

Каментары3

  • я
    10.01.2023
    Как будто в Беларуси и вокруг ее ничего не происходит
  • Язэп
    10.01.2023
    Наша Нива, вы сравниваете туры от белорусских турагентств (перелет+отель+трансфер+питание) с билетами на самолет в эти же места из Литвы и Польши.

    В чем смысл такого сравнения?
  • Максим Дизайнер
    12.01.2023
    Язэп

    В том, что дешевле минимум на 30% будет своим ходом. Беларуские барыги просто перепродают туры из базы российских Натали тур и Тех тур под брендом своих шарашек, накручивая бешеную маржу. Всем, кто в бегах из болота, и у кого нет аусвайса в ЕС, советую смотреть именно сайты российских операторов. До Москвы на Ласточке можно докатить за три копейки за 8 часов.

Цяпер чытаюць

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Усе навіны →
Усе навіны

Шумчанка запісаў відэазварот да Лукашэнкі6

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС10

Сіноптыкі расказалі, які раён Мінска самы цёплы ўзімку

Любіце шматкі на сняданак? Ну, чытайце3

Колькасць ахвяр у Санта-Дамінга дасягнула 184

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць