Як і мінулы раз, Арцёма Сям'янава абвінавацілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыянту). Яго павінны былі вызваліць з Акрэсціна ўчора раніцай, але перазатрымалі проста ў ЦІПе ў межах новай справы.

Сёння над адвакатам адбыўся чарговы суд, які прысудзіў новыя 15 сутак, паведаміла «Вясна».
Арцём Сям'янаў быў затрыманы ў канцы сакавіка падчас «аблавы» на адвакатаў. Адвакат абараняў Валянціна Стэфановіча, Аляксандра Францкевіча, Таццяну Кузіну, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса і шмат каго з іншых палітвязняў.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары