Вайна

Залужны пра перамогу Украіны: Замала толькі вызвалення акупаваных тэрыторый

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Валерый Залужны распавёў, што для перамогі Украіны замала толькі вызвалення ўсёй акупаванай тэрыторыі Украіны. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Дзмітрыю Камарову «Год. За кадрам», піша «Украінская праўда».

Валеры Залужны. Скрыншот відэа

«Наша перамога з'яўляецца адназначным вызваленнем усёй акупаванай тэрыторыі Украіны. Уся тэрыторыя павінна быць вызваленая. Але гэтага яшчэ мала. Украіна як дзяржава павінна зрабіць усё, каб усё, што адбылося і пачалося 24 лютага 2022 года, ніколі ў жыцці не паўтарылася.

Гэта павінна быць адбудаваная такая вайсковая інстытуцыя, якая ніколі, ну прынамсі столькі, колькі будуць хацець украінцы жыць у міры і спакоі, ніколі не дасць магчымасці расіянам паўтарыць усё.

Перамога гэта для нас — вызваленая тэрыторыя і магутныя звышсучасныя і, мабыць, вельмі буйныя ўзброеныя сілы, баяздольныя, якія не дадуць Расійскай Федэрацыі паўтарыць тое, што адбылося і тое, што адбываецца цяпер.

Вось і ёсць перамога. І сусветная гісторыя ведае дзяржавы, якія жывуць і заўсёды паказваюць сваімі паводзінамі тое, што «лепш не чапаць».

«Дзяржава Украіна павінна стаць менавіта такой», — рэзюмаваў генерал Залужны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць