Свет1818

У ноч перад самагубствам амерыканскі мільярдэр Джэфры Эпштэйн размаўляў з беларускай 

Паводле крыніц выдання і запісаў кнігі наведвальнікаў турмы, дзе ўтрымліваўся абвінавачаны ў педафіліі і сэкс-гандлі мільярдэр Джэфры Эпштэйн, яго самым апошнім і адзіным вольным наведвальнікам, акрамя адвакатаў, была беларуска Карына Шуляк, у якой з мільярдэрам было «вельмі сур'ёзнае каханне».

Карына Шуляк і Джэфры Эпштэйн у 2019 годзе. Фота: Billy FarrellBFA.com

11 чэрвеня выданне Daily Mail выклала эксклюзіў, які пралівае святло на апошнія дні жыцця знакамітага амерыканскага мільярдэра Джэфры Эпштэйна, абвінавачанага ў сэкс-гандлі людзьмі і педафіліі. 

Паводле інфармацыі выдання, у ноч перад самагубствам Эпштэйна ў турме ў жніўні 2019 года той выгнаў усіх сваіх адвакатаў з пакоя для наведванняў, каб канфідэнцыйна паразмаўляць з ураджэнкай Беларусі Карынай Шуляк, у якой з мільярдэрам былі «вельмі цесныя любоўныя сувязі».

Акрамя гэтага, зыходзячы з запісаў турэмнай кнігі наведвальнікаў, Шуляк была апошнім і нават адзіным чалавекам, хто, апроч адвакатаў Эпштэйна, бачыў таго асабіста перад яго самагубствам — непасрэдна за 10 дзён да смерці.

«Каханне Эпштэйна і Шуляк было вельмі глыбокім, інакш ён у апошні дзень свайго жыцця не загадаў бы ўсім сваім адвакатам выйсці прэч, каб патэлефанаваць ёй. Пры гэтым Шуляк была першай і апошняй наведвальніцай Эпштэйна за ўвесь час ягонага зняволення ў турме. Некаторыя знаёмыя мільярдэра і яго адвакаты не могуць да гэтага часу зразумець, чаму чалавек без прыкмет суіцыдальных схільнасцяў вырашае павесіцца ўжо на наступны дзень пасля канфідэнцыйнай размовы з гэтай беларускай», — піша выданне Daily Mail са спасылкай на крыніцу, блізка знаёмай з сітуацыяй, і на больш за 4 тысячы старонак турэмнай дакументацыі, звязанай з Эпштэйнам.

Паводле інфармацыі выдання, сама Карына Шуляк з'ехала ў ЗША з Беларусі яшчэ ў 2009 годзе, а затым уступіла ў фіктыўны лесбійскі шлюб з Джэніфер Калін, адной з найбліжэйшых знаёмых мільярдэра Джэфры Эпштэйна, каб застацца ў Злучаных Штатах.

Джэніфер Калін (злева) і Карына Шуляк (справа) падчас свайго шлюбу ў ЗША. Фота: фэйсбук-старонка Джэніфер Калін.

Пасля гэтага ў 2013 годзе Шуляк разышлася з Калін, каб уступіць у стасункі непасрэдна з Эпштэйнам, які здраджваў беларусцы больш чым з 10 жанчынамі за ўвесь перыяд іх рамантычных стасункаў да яго самагубства. У той жа час, як паведамляе выданне, Эпштэйн аплачваў навучанне Шуляк у Калумбійскім універсітэце, фінансаваў для яе маці дарагое лячэнне і выдзяляў грошы на пражыванне сям'і Шуляк у раскошным доме ў Мінску.

«Карына Шуляк працуе стаматолагам, аднак яе афіцыйная рэгістрацыя дзіўным чынам распаўсюджваецца адначасова на некалькі амерыканскіх штатаў і на Віргінскія астравы. Адметна, што гэтая ўраджэнка Беларусі была далёка не адзіным чалавекам з Усходняй Еўропы, што знаходзіўся ў блізкім кантакце з Эпштэйнам. Яшчэ пасля свайго першага вызвалення з турмы ў 2009 годзе мільярдэр у сваім асяроддзі завёў велізарную колькасць людзей з Расіі і яе суседзяў з Усходняй Еўропы», — адзначае Daily Mail.

Да гэтага часу застаецца невядомым, колькі дакладна грошай атрымала Шуляк і яе сям'я пасля смерці Джэфры Эпштейна, аднак, па інфармацыі крыніц выдання, гэтая сума можа лічыцца значнай.

Чытайце яшчэ:

Нямецкі мільярдэр, які пяць гадоў таму знік у Альпах, знайшоўся ў Маскве

У Расіі затрымалі серыйнага гвалтаўніка, які амаль 30 гадоў таму забіў і спаліў дзяўчыну ў Мінску

Арына Сабаленка: Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку цяпер

Каментары18

  • Зигмунд Нефрейд
    11.06.2023
    "Gold digger"
  • циник
    11.06.2023
    Это вот суть белорусок:) мячта почти всех как этой шуляк
  • ром
    11.06.2023
    Иногда цель- опрадываеи средства!

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары

Дзмітрый Мядзведзеў стаў галоўным рэдактарам расійскіх школьных падручнікаў2

На свабоду выйшаў спартыўны журналіст Дзмітрый Сельвяструк2

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»3

Кір Стармер заявіў, што яму надакучылі дзеянні Пуціна і Трампа10

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі24

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго8

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць