Грамадства66

«Прыгнёт з моцных нараджае волатаў». Ціханоўская ўручыла ў Варшаве ўзнагароды

Сёння ў Варшаве Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды родным і блізкім герояў, якія загінулі за свабоду Украіны, а таксама родным Рамана Бандарэнкі і Мікіты Крыўцова.

Фота тут і далей: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Сёння я маю гонар уручыць ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінета медалí «Гонар і годнасць» тым, хто выключным чынам праявіў сябе ў служэнні Беларусі.

Гэты медаль быў заснаваны ў лютым гэтага года на запыт беларускай грамадскасці. Беларусы адчулі, што ў часы небяспекі і адкрытага супрацьстаяння дабра і зла наш народ абавязаны ўшанаваць сваіх абаронцаў», — сказала Святлана Ціханоўская.

З лютага медалі ўручылі 32 чалавекам. На мінулым тыдні ў Вільні медалём «Гонар і годнасць» былі пасмяротна ўзнагароджаныя беларускія героі Міраслаў Лазоўскі, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Зміцер Рубашэўскі і Павел Суслаў.

«І яны, і тыя, каго мы ўзнагароджваем сёння, — гэта людзі, якія ў найцяжэйшы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі час сваёй мужнасцю, сваёй бясконцай адданасцю Радзіме і сваёй самаахвярнасцю ўратавалі гонар і годнасць нашага народа. У Кастуся Каліноўскага ёсць такая цытата: «Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых — магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў.

Дык вось сёння мы ўшаноўваем сапраўдных волатаў, адданых барацьбе і незалежнай Беларусі. Для іх Беларусь была сапраўды перадусім. Рашуча стаўшы на бок дабра, яны на ўвесь свет заявілі: беларусы ёсць, заўжды будуць, і хутка настане дзень, калі яны будуць свабодныя», — сказала Святлана Ціханоўская.

Усяго ўручылі дзевяць медалёў, у тым ліку родным Рамана Бандарэнкі, Мікіты Крыўцова, астатнія прозвішчы пакуль не публічныя. 

Сястра Рамана Бандарэнкі Вольга
Брат Мікіты Крыўцова Павел

Каментары6

  • Крыж
    14.06.2023
    А66, пиар на людях которые шо то делают, а сама?
  • язва
    14.06.2023
    КАБІНЭТ
    ,,ГОНАР І ГОДНАСЬЦЬ''

    Рэд., а гэта літаратурна? па-беларуску?

  • Чарговая
    14.06.2023
    Паказуха

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў8

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Чэрыкаўскім раёне мікрааўтобус сутыкнуўся з лесавозам. Замест машыны куча металалому, кіроўца загінуў1

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў8

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць