Грамадства2525

«Грамадскі дзеяч, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ябацька». Вольга Бондарава пайшла ў атаку на начальніка абласной міліцыі

Гарадзенская прапагандыстка Вольга Бондарава 15 чэрвеня апублікавала ў сваім тэлеграм-канале «афіцыйны зварот» да начальніка абласной міліцыі Дзмітрыя Разянкова. У сваім лісце яна абвінаваціла міліцэйскага чыноўніка ў паклёпе і прапанавала сустрэцца асабіста, каб той не распаўсюджваў пра яе «беспадстаўныя чуткі».

Вольга Бондарава. Фота: яе старонка ў Facebook

Бондараву абразіла тое, што начальнік абласной міліцыі, на думку прапагандысткі, беспадстаўна абвінаваціў яе «ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія скіраваныя на захоп улады сілавым шляхам, а таксама ў працы на замежныя спецслужбы».

Асабліва яе зачапіла тое, што міліцэйскі начальнік недзе назваў яе «другім Ціханоўскім», абвінаваціў у абразе гродзенскіх высокіх чыноўнікаў Юрыя Караева і Уладзіміра Караніка і сказаў, што праз такіх, як яна, «адбыўся дзяржаўны пераварот».

Таксама Бондарава абвінаваціла Разянкова ў грубасці, адзначыўшы, што «адчувае іспанскі сорам за такія паводзіны беларускага афіцэра вышэйшага рангу». Калі ж міліцыя мае да яе прэтэнзіі, то хай, маўляў, выставіць «афіцыйныя абвінавачанні».

У канцы свайго звароту, пералічыўшы заадно ўсе свае заслугі перад рэжымам, прапагандыстка прапанавала Разянкову сустрэцца асабіста, каб «расставіць усе кропкі над «і» і больш не вяртацца да гэтага пытання».

А ў канцы падпісалася: «Вольга Бондарава, грамадскі дзеяч, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ябацька». 

Каментары25

  • Ширма
    15.06.2023
    И вот это тот случай, когда то как квалифицировал деятельность этой особы начальник милиции соответствует реальности. Мы очень надеемся что оценка перейдёт в действие и правосудие несмотря на покровительство восторжествует


  • Отец Максима Дизайнера
    15.06.2023
    Сказаў, што праз такіх, як яна «адбыўся дзяржаўны пераварот».

    Оговорка по Фрейду?
  • У меня только один вопрос
    15.06.2023
    А кувалду ей выдали?

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць