Нерухомасць33

Вакол Мінска выставілі на продаж рэкордную колькасць дамоў

У маі колькасць выстаўленых на продаж аб'ектаў загараднай нерухомасці дасягнула 9,3 тысячы, што стала новым гістарычным максімумам. Цяперашні ўзровень прапановы на 13.5% большы, чым у аналагічны месяц 2022 года, як паведамляе Realt.by.

Агульная колькасць здзелак з дамамі ў Мінску і Мінскай вобласці ў маі склала 861, што блізка да паказчыка мая мінулага года. У Мінскім раёне за май 2023 года правялі 150 здзелак куплі-продажу, што на 8% больш, чым было ў папярэднім годзе.

У найбліжэйшых раёнах за месяц заключылі 392 здзелкі, што на 2% менш, чым у маі 2022 года. Да найбліжэйшых адносяцца Лагойскі, Пухавіцкі, Смалявіцкі, Дзяржынскі, Уздзенскі, Маладзечанскі, Вілейскі і Валожынскі раёны.

За год істотна падаражэлі дачы (+6,5%) і ўчасткі (+4,1%). «Сучасныя» хаты сталі каштаваць даражэй на 1,3%. «Старыя» і недабудаваныя дамы, наадварот, сталі таннейшымі на 5,7% і 0,2% адпаведна.

Па папярэдніх звестках, у сталіцы правялі 11 здзелак куплі-продажу (як і на месяц раней), а колькасць дамоў, выстаўленых на продаж у Мінску, за месяц павялічылася на 2%.

У той жа час сярэдняя цана квадратнага метра дамоў у межах горада зніжаецца ўжо чацвёрты месяц запар: у маі яна знізілася яшчэ на 0,6%. Цяпер гэтая цана складае 1064 даляры.

Каментары3

  • Праўдаруб
    22.06.2023
    Нічога дзіўнага. За апошнія гады з “краіны для жыцця” зваліла вялізарная колькасць людзе. Трохі абаснаваўшыся за мяжой яны пачынаюць пазбаўляцца ад неоухомасці. Таму і расце колькасць прапноў. Мяркую, што і цэны патроху папаўзуць у ніз.
  • Чаркашкварка
    22.06.2023
    Нiхто не хоча гiнуць у ядзерным кашмары куды нас можа зацягнуць хворы шызiк.
  • Максим Дизайнер
    26.06.2023
    Чаркашкварка, 

    Кошмар здесь был еще 25 лет назад, правда не ядерный, даже задолго до "плошчы". Ни жить, ни любить, ни дружить, ни. отдыхать вы не умеете. Уважать друг друга тоже. Колбасу за 30 лет делать не научились.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць