У Бураціі сям'і мабілізаванага, які знік без вестак, пабудавалі драўляную прыбіральню
Жыхар бурацкага сяла Хужыры Дашаніма Лудукаў звярнуўся ў фонд «Абаронцы Айчыны», каб шматдзетнай сям’і суседа, які знік ва Украіне, зрабілі прыбіральню.

«Ён папрасіў дапамагчы ў арганізацыі пабудовы прыбіральні. Мы сабралі людзей, некалькі мужыкоў, усе аднавяскоўцы, аднакласнікі [мабілізаванага]. Будавалі два дні. Прыбіральня раней нахіліўшыся стаяла, амаль разваленая», — прыводзіць выданне «Людзі Байкала» цытату прадстаўніцы фонду.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары