Свет11

Наўседа заклікаў NATO забыцца пра акт аб супрацоўніцтве з Расіяй і стварыць базы ля яе межаў

Прэзідэнт Літвы адзначыў, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну чальцы Альянсу ўсвядомілі неабходнасць павышаць выдаткі на абарону.

Прэм'ер-міністр Люксембурга Ксаўе Бетэль, прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і Гітанас Наўседа вітаюцца з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Вільня, 10 ліпеня 2023 года. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

НАТА прыйшоў час прызнаць падпісаны ў 1997 годзе асноватворны акт аб адносінах і супрацоўніцтве паміж Альянсам і Масквой несапраўдным і стварыць пастаянныя вайсковыя базы ля межаў Расіі. З такім заклікам у інтэрв'ю газеце The Times, апублікаваным у панядзелак, выступіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

«Калі Расія актыўна размяшчае тактычную ядзерную зброю ў Беларусі, а ў нас ёсць усе доказы таго, што гэта адбываецца, мы павінны ўжо нарэшце прызнаць, што асноватворны акт Расія — НАТА мёртвы. У адсутнасць гэтага кроку ён па-ранейшаму перашкаджае цвяроза думаць шматлікім сталіцам [краін НАТА] і трымае нас у шэрай зоне стратэгічнай двухсэнсоўнасці», — заявіў ён, зважаючы на тое, што акт прадугледжвае неразмяшчэнне на тэрыторыі новых членаў Альянсу ядзернай зброі і істотных баявых сіл на пастаяннай аснове.

Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што пасля пачатку вайны ва Украіне чальцы Альянсу ўсвядомілі неабходнасць павышаць выдаткі на абарону. 

Закранаючы пытанне аб уступленні Украіны ў НАТА, Наўседа сказаў, што было б памылкай паўтараць на саміце ў Вільні, які адкрываецца сёння, тыя ж фармулёўкі, што прагучалі на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе. Паводле яго слоў, арганізацыі варта пазначыць «найбольш ясны і кароткі шлях для ўступлення Украіны», што падняло б баявы дух УСУ, аднак ён прызнаў, што сяброўства для Кіева» немагчыма на практыцы, пакуль краіна вядзе вайну».

«Вядома ж, нельга проста ўключыць гэтую краіну ў склад [Альянсу], бо тады нам давядзецца казаць пра пяты артыкул (дамовы аб НАТА, калі напад на краіну — чальца НАТА прыраўноўваецца да нападу на ўвесь Альянс — «НН»). Гэта немагчыма, але наша задума — паслаць сігнал аб тым, як можна будзе дзейнічаць, калі вайна скончыцца і ўмовы будуць дазваляць», — дадаў ён.

Каментары1

  • Жвір
    11.07.2023
    З базамі сьпяшацца ня трэба, вынік расейскай агрэсіі супраць Украіны пакажа, ці трэба выдаткоўваць грошы на тыя базы вакол расейскіх межаў. У выпадку ваеннага сутыкненьня NATO з Расеяй, Ліетува будзе буферам, з базамі, альбо бяз іх.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць