Надвор'е33

Спякотнае лета 2023-га. На выхадных будуць амаль тропікі

Сіноптыкі расказалі на надвор'е на самую сярэдзіну лета 15—17 ліпеня.

Фота: «Наша Ніва»

У суботу пераважна без ападкаў. Ноччу тэмпература будзе знаходзіцца ў межах +10..+16°С, максімальная днём складзе +23..+29°С. У Мінску чакаецца да +27°С.

У нядзелю на тэрыторыю краіны будуць распаўсюджвацца цёплыя паветраныя масы трапічнага паходжання. Без ападкаў, кароткачасовыя дажджы толькі ў асобных раёнах па захадзе краіны, навальніцы. Ноччу будзе +8..+14°C, днём тэмпература будзе вагацца ад +25°C па ўсходзе да +34°C па паўднёвым захадзе. У Мінску чакаецца +29°C.

У панядзелак, 17 ліпеня, умовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт, які змяшчаецца з захаду на ўсход. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +12°C па ўсходзе да +20°C па паўднёвым захадзе, максімальная тэмпература днём +25..+31°C, па поўдні краіны паветра прагрэецца да +33°С. У Мінску чакаецца +29°С.

А вось з аўторка, паводле pogoda.by, зноў стане халадней. У Мінску, напрыклад, чакаецца +22°С.

Каментары3

  • 77
    14.07.2023
    Вообще-то в этом году в Беларуси умеренное лето.
  • Жвір
    14.07.2023
    Ат, ну, якія шчэ тропікі, што вы там пішаце, трóпікі ☝️ у іх... І гэта пры начных тэмпературах у 11-13 С° ! А што днём ? А днём у сярэднім 26-28... Глядзіце, толькі не пачніце хаця ж бананы з ананасамі саджаць, а то ж дзесьці ў Глыбокім(!) нехта можа й паверыць...:))
  • амаль тропікі
    14.07.2023
    нейрасець сказала - заўтра 24

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць