Усяго патроху

Кітайскаму заапарку прыйшлося даказваць, што яго мядзведзі — сапраўдныя, а не людзі ў касцюмах

Заапарку кітайскага горада Ханчжоу прыйшлося тлумачыць публіцы, што яго малайскія мядзведзі — гэта насамрэч мядзведзі, а не людзі, апранутыя ў касцюм мядзведзя. Прычынай стала відэа, якое разляцелася па інтэрнэце, у якім адзін з мядзведзяў, падазрона падобны да чалавека, стаяў на задніх лапах.

З-за гэтага відэа, на якім мядзведзь выглядае як чалавек у касцюме мядзведзя, кітайскаму заапарку прыйшлося тлумачыць, што гэта ўсё ж такі мядзведзь. Фота: сацсеткі

Многія карыстальнікі сацыяльных сетак западозрылі, што гэта і ёсць чалавек. У адказ прадстаўнікі заапарка Ханчжоу заявілі, што людзі проста мала ведаюць пра гэты від, піша Бі-бі-сі.

На відэа сонечны мядзведзь стаіць на краі свайго вальера, трымае лапы па баках і, відаць, сам назірае за наведвальнікамі заапарка.

Карыстальнікі сацыяльных сетак задаваліся пытаннем, як мядзведзь можа стаяць так прама на тонкіх нагах. Акрамя таго, зморшчыны ззаду ніжэй таліі шматлікім здаліся больш падобнымі да касцюма, які дрэнна сядзіць на чалавеку, чым на натуральную поўсць на жывым зверы.

Супрацоўнікі заапарка апублікавалі заяву ад імя самога мядзведзя са словамі: «Некаторыя людзі думаюць, што я выглядаю як чалавек… Здаецца, вы не вельмі добра мяне ведаеце».

«Калі гаворка заходзіць пра мядзведзяў, першае, што прыходзіць у галаву, гэта велізарная фігура і неймаверная сіла… Але не ўсе мядзведзі — волаты і ўвасабленне небяспекі», — гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнікі заапарка нагадалі, што малайскія мядзведзі — іх яшчэ называюць «сонечныя мядзведзі», або біруангі — гэта самы маленькі від мядзведзяў: звычайна яны памерам з буйнога сабаку, даўжыня цела ў іх складае да паўтара метраў.

Гэта выміраючы від, які жыве ў трапічных лясах Паўднёва-Усходняй Азіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць