Свет22

Зрынуты прэзідэнт Нігера: Увесь рэгіён можа падпасці пад уплыў Расіі і ПВК «Вагнер»

Зрынуты вайсковай хунтай прэзідэнт Нігера Махамед Базум праз газету заклікаў ЗША і іншыя краіны дапамагчы яму ў аднаўленні канстытуцыйнага парадку і заявіў, што калі путчысты застануцца ва ўладзе, то ўвесь рэгіён Цэнтральнага Сахеля можа аказацца пад уплывам Расіі ў асобе ПВК «Вагнер», піша Бі-бі-сі.

Прэзідэнт Нігера Махамед Базум на фінансавым саміце ў Парыжы ў чэрвені 2023 года. Фота: Ludovic Marin / AP

«У гэтую цяжкую гадзіну я заклікаю ўрад Злучаных Штатаў і ўсю міжнародную супольнасць дапамагчы нам у аднаўленні канстытуцыйнага парадку», — напісаў Махамед Базум у калонцы ў амерыканскай газеце The Washington Post, якую ён пачаў словамі «Я пішу гэтыя радкі як закладнік».

У сваім закліку Махамед Базум асабліва адзначае, што вайсковая хунта Нігера хоча, як і хунты суседніх Малі і Буркіна-Фасо, запрасіць да сябе расійскую ПВК «Вагнер» замест французаў і амерыканцаў, якія дагэтуль дапамагалі Нігеру змагацца з групоўкамі ісламскіх радыкалаў.

«Увесь рэгіён Цэнтральнага Сахеля можа трапіць пад расійскі ўплыў праз групу «Вагнер», чые жорсткія тэрарыстычныя метады былі наглядна прадэманстраваныя ва Украіне», — піша Базум.

Зрынуты прэзідэнт заяўляе, што, насуперак сцвярджэнням вайскоўцаў-путчыстаў, дзякуючы дапамозе ЗША і Францыі, жыць у Нігеры ў апошнія два гады стала значна бяспечней: вылазкі ісламісцкіх груповак на поўдні, захадзе і поўначы краіны амаль спыніліся.

Махамед Базум — першы прэзідэнт Нігера, які мірна змяніў папярэдняга лідара краіны на дэмакратычных выбарах у 2021 годзе.

Сенегал гатовы да інтэрвенцыі

Тым часам Сенегал абвясціў, што гатовы паслаць войскі ў Нігер, калі так вырашыць альянс краін Заходняй Афрыкі ECOWAS. У канцы мінулага тыдня лідары краін ECOWAS прыгразілі путчыстам Нігера інтэрвенцыяй, калі яны на працягу тыдня не вернуць уладу прэзідэнту Базуму.

Як паведамляе агенцтва AFP, міністарка замежных спраў Сенегала Айсата Тал Сал сказала журналістам, што яшчэ адзін вайсковы пераварот у рэгіёне — гэта ўжо занадта, і таму сенегальскія вайскоўцы гатовыя адправіцца ў Нігер.

У нядзелю сотні дэманстрантаў сабраліся ля будынка французскай амбасады ў Ніямеі, некаторыя скандавалі: «Няхай жыве Расія», «Няхай жыве Пуцін» і «Далоў Францыю».

Яны таксама падпалілі сцены пасольскага комплексу.

Пры гэтым у сваім выступе генерал Чыяні заявіў, што французскія грамадзяне ў Нігеры ніколі не падвяргаліся «ніякай пагрозе».

Нігер, дзе знаходзяцца вайсковыя базы Францыі і ЗША, — адзін з ключавых саюзнікаў Захаду ў барацьбе з джыхадзісцкім экстрэмізмам у Сахелі.

Пасля таго, як у 2021 годзе вайсковае кіраўніцтва суседняй Малі прыняло рашэнне аб супрацоўніцтве з расійскай ПВК «Вагнер», Францыя перанесла цэнтр сваіх рэгіянальных контртэрарыстычных аперацый у Нігер.

Нігер — буйны вытворца ўрану. Краіна ляжыць на асноўным маршруце міграцыі ў Паўночную Афрыку і Міжземнамор'е.

Каментары2

  • Типок Вагнерок
    04.08.2023
    Это вопрос времени, ребята)))
  • Няважна
    04.08.2023
    Цікава, ці ведаюць нігерцы пра ксенафобіі вагнераўцаў? Тыя ж да іх як да малпаў ставяцца.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года2

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў46

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу14

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну4

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць