Свет77

Скандал у Эстоніі: апазіцыя патрабуе адстаўкі прэм'ера. Яе муж працаваў з расійскімі кампаніямі пасля пачатку вайны

Таксама эстонскія СМІ цікавяцца, адкуль Кая Калас узяла крэдыт на 350 тысяч еўра для бізнэсу мужа.

Кая Калас узначальвае ўрад Эстоніі са студзеня 2021 года. На фота яна на адзначэнні 32-й гадавіны аднаўлення незалежнасці. Фота з яе інстаграма

Апазіцыйныя партыі Эстоніі на чале з Цэнтрысцкай партыяй пачалі перамовы аб вотуме недаверу прэм'ер-міністарцы краіны Каі Калас пасля публікацыі пра бізнэс яе мужа, які працягваў працаваць з расійскімі кампаніямі пасля пачатку вайны, паведамляе тэлеканал «Дождь».

«Сябры фракцыі Цэнтрысцкай партыі мяркуюць, што скандал з Каяй Калас нанёс сур'ёзную шкоду іміджу эстонскай дзяржавы», — сказаў кіраўнік фракцыі, былы міністр аховы здароўя і міністр сацыяльных спраў Танэль Кійк. Калас прадстаўляе Партыю рэформ.

23 жніўня Эстонскае радыё апублікавала матэрыял пра бізнэс мужа Каі Калас Арва Халіка, якому належыць чвэрць транспартнай кампаніі Stark Logistics. Журналісты высветлілі, што Stark Logistics працягвала займацца перавозкамі ў Расію пасля пачатку вайны і трымала ў штаце асобнага лагіста па Расіі.

На пытанні, адпраўленыя Халіку журналістамі, адказаў гендырэктар кампаніі Крысцьян Крааг, які сказаў, што кампанія перавозіла складскія рэшткі. З ягоных слоў, гаворка ішла пра адну-дзве перавозкі на тыдзень, звязаныя з адным кліентам, эстонскім прадпрыемствам AS Metaprint, якое згортвае сваю дзейнасць у Расіі.

Паводле даных эстонскага выдання Eesti Päevaleht, за 2022 год і восем месяцаў 2023 года кампанія AS Metaprint зарабіла на пастаўках у Расію больш за 1,5 млн еўра. Пры гэтым, як адзначае Eesti Päevaleht, мяркуючы з апошняй справаздачы расійскага партнёра AS Metaprint, не ствараецца ўражання, што кампанія планавала згарнуць дзейнасць.

Акрамя таго, як пісала Эстонскае радыё, Калас уклала 350 тысяч еўра крэдытаў у кампанію мужа Novaria Consult, якая прадастаўляе фінансавыя паслугі. Пры тым, што яе гадавыя даходы былі куды меншыя.

Сама Калас пасля выхаду публікацыі сказала, што яна не была ўключана ў бізнэс мужа. «Я па-ранейшаму прытрымліваюся думкі, што любы гандаль і бізнэс з Расіяй павінны быць спыненыя…>. У майго мужа ёсць доля ў лагістычнай фірме. Ён растлумачыў, што прадпрыемства дапамагае спыніць вытворчую дзейнасць у Расіі аднаго са сваіх эстонскіх кліентаў у адпаведнасці з законамі і санкцыямі», — напісала Калас.

За час вайны Калас заклікала перастаць выдаваць візы расійцам і называла наведванне Еўропы «прывілеем, а не правам»; называла расійскіх турыстаў пагрозай бяспекі Эстоніі і вітала форум NAFO — руху супраць расійскай прапаганды, удзельнікі якога публікавалі мемы з акулай, якая забіла расійца ў Егіпце.

Каментары7

  • Мора
    25.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Žvir
    25.08.2023
    Prem'erka duža da majoj susiedki padobna, taksama estonki. Amal adzin tvar. Treba budzie pacikavicca, ci nie svajačnica jana joj.
  • пт на спрыт
    25.08.2023
    Ахах, учора ганарыліся жанчынам ва ўладзе. А на справе няма адрознення ад мужыкоў)

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ22

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю14

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ22

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць