Грамадства1212

«Калі вы жадаеце працаваць у нас, кідайце курсы польскай мовы». Як у медыкаў праходзяць размовы з ідэолагамі

Некалькі медыкаў пагадзіліся распавесці «Нашай Ніве» аб тым, як у іх праходзіла размова з намеснікам галоўнага доктара па ідэалогіі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Гомельщина официально»

Дзянісу (імёны ўсіх медыкаў зменены) прыйшлося ісці на размову з ідэолагам нібыта дзеля таго, каб даказаць, што яго кваліфікацыя адпавядае пасадзе. Але, як ён і чакаў, ніводнага пытання з галіны медыцыны яму не задалі.

«Затое ідэолаг пытаў, ці гляджу я тэлевізар. Калі так, то як часта, якія палітычныя перадачы ведаю. І вось я сядзеў, спрабаваў хутка згадаць, пра якіх прапагандыстаў чытаў у незалежных медыя нядаўна. Суразмоўца цікавіўся, ці падтрымліваю я палітыку беларускіх уладаў. Яшчэ ён спытаў, ці падпісаны я на афіцыйны тэлеграм-канал лячэбнай установы, у якой я працую. І вось у гэты момант я крыху пачаў нервавацца: а што, калі ён папросіць паказаць тэлефон?

Не, канешне, я не дурны і перад размовай выдаліў увесь «экстрэмізм». Я нават быў падпісаны на той афіцыйны тэлеграм-канал, але ж ніколі яго не глядзеў. У мяне там, мабыць, тысяча непрачытаных паведамленняў вісіць. Але ідэолаг толькі кіўнуў і сказаў, каб я абавязкова чытаў канал кожны дзень, бо там публікуюць рэпосты важных дзяржаўных навін, а ўсе медыкі павінны быць у курсе». 

Ганну таксама выклікалі на аналагічную гутарку для «пацвярджэння адпаведнасці».

«Амаль што з парога ідэолаг запытаў, калі святкуецца Дзень народнага адзінства. Я нават не ўпэўнена, што ён прывітаўся перад гэтым. Я разгубілася і чамусьці адказала, што 3 ліпеня. Ён строга паглядзеў на мяне і сказаў: «Я вельмі спадзяюся, што гэта першы і апошні ваш няправільны адказ».

Потым ідэолаг стаў пытацца мяне аб тым, ці ёсць у мяне ці ў маіх блізкіх родзічаў шэнгенская віза, ці часта яны бываюць за мяжой, што расказваюць пра Еўропу. Ці паехаў нехта з маіх знаёмых медыкаў працаваць за мяжу і як я да іх стаўлюся».

Пра паездкі сваякоў у Еўрасаюз пыталіся і ў Мікіты, які прыйшоў працаўладкоўвацца. Але адно пытанне яго асабліва здзівіла:

«Ідэолаг спытаў, ці вывучаю я якія-небудзь замежныя мовы. Я спачатку не зразумеў, у чым можа быць падвох, і адказаў, што хаджу на курсы польскай мовы. Мой суразмоўца ажно пачырванеў: «А што потым? Вы, можа, яшчэ і карту паляку захочаце атрымаць?» Потым крыху супакоіўся і сказаў: «Калі вы сапраўды жадаеце працаваць у нас, кідайце гэтыя курсы. Не патрэбна вам польская мова ў Беларусі».

Адным з апошніх пытанняў сумоўя стала вось якое: «Ці гатовы вы ўдзельнічаць у ябацінгах (ён так і сказаў — ябацінгах!) і аўтапрабегах, калі спатрэбіцца? Вы ведаеце, у нас вельмі патрыятычна настроены калектыў, і не хацелася б, каб нехта ў ім вылучаўся».

Чытайце таксама:

«Без іх рашэння не возьмуць нават у санітаркі». У бальніцах цяпер ёсць свае ідэолагі

У якім стане знаходзіцца медыцына праз амаль 30 год лукашэнкаўскага кіравання? Гэта толькі тое, што апублічылі

Абельскую адправілі правяраць бальніцы

Каментары12

  • коля
    01.09.2023
    "Ідэолаг спытаў, ці вывучаю я якія-небудзь замежныя мовы."
    трэба было адказаць - так - расейскую
  • Эл
    01.09.2023
    Шкада медыкаў. Калi ўжо прызначаць камiсара ў кожную хату?
  • умка
    01.09.2023
    нас шкада. застанемся зусім без медыкаў. з кітайскай народнай медыцыный

Цяпер чытаюць

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек12

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Лявончык: У пошуках Мельнікавай прысылаюць шмат фальшывых звестак2

Беларуса выдалілі з базы Інтэрпала, дапамог Офіс Ціханоўскай

Як выглядае першы дзіцячы садок у «Зялёнай гавані», пабудаваны за $4 мільёны4

Самая папулярная песня ў свеце афіцыйна прызнаная не плагіятам. Працэс доўжыўся шэсць гадоў2

Сакрэтны канал абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Невядомыя раней дэталі аперацыі3

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам3

«Гастрыт — не ад ежы». Мінскі гастраэнтэролаг разбурае стэрэатыпы2

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»3

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек12

Беларускі дызайнер стаў сусветна вядомым дзякуючы дзіўным відэа — іх глядзяць дзясяткі мільёнаў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць