Усяго патроху11

У Гродне памянялі дату святкавання Дня горада ўжо трэці раз за тры гады

Сёлета Дзень горада ў Гродне будуць праводзіць 9 верасня — менавіта ў гэты дзень абласны цэнтр адзначыць свой 895-ы афіцыйны юбілей. Але за апошнія тры гады гродзенскія ўлады тройчы мянялі даты афіцыйных святкаванняў, што замацавана адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі, піша «Блог Гродна S13.ru».

Гродзенскі Стары замак у тумане. Фота з інстаграма музеяў Гродна

З 2015 і да 2021 года Дзень горада Гродна штогод адзначаўся кожныя трэція выхадныя верасня.

Улетку 2022 года свята афіцыйна перанеслі на першыя выхадныя восені. Такое рашэнне вынеслі гарадскія дэпутаты падчас чарговай сесіі 23 чэрвеня, паведамляў тады сайт Гродзенскага гарвыканкама.

А ў 2023-м святкаванне прызначана ўжо на другія выхадныя верасня, прытым што афіцыйна апублікаваных рашэнняў гродзенскіх дэпутатаў адносна сёлетняй даты знайсці мясцовым журналістам не ўдалося.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у суботу ў Гродне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е і да +23 градусаў цяпла.

Каментары1

  • даведка
    07.09.2023
    Новый мэр из Минска, новая дата празднования Дня города в Гродно...

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць