Фонд Kamunikat.org выдаў чарговую кнігу ў серыі «Паэты планеты». Нядаўна у гэтай серыі выйшаў зборнік Уладзіміра Арлова «Выбраная лірыка», а сёння кіраўнік «Камуніката» Яраслаў Іванюк змог узяць у рукі «Вершы» Андрэя Хадановіча.

«У эміграцыю з'ехалі сотні беларускіх творцаў, У тым ліку выдатныя літаратары. Таму ў эміграцыі выдаюцца беларускія кнігі», — адзначае пры гэтым Іванюк.

І анансуе, што неўзабаве ў ягоным выдавецтве выйдзе кніга яшчэ аднаго выдатнага беларускага паэта, імя якога пакуль не называе.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары