Культура

Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка на Падляшшы ў Польшчы.

«Бардаўская восень» у 2022-м годзе. Фота tutaka.org

У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы ў трох розных месцах Падляшша. Арганізатары абяцаюць не толькі цікавую музычную праграму, але і літаратурныя сустрэчы беларускіх і падляшскіх літаратараў са сваёй публікай, піша «Будзьма».

«Барды», гэтак жа, як і фестываль «Басовішча», культавае мерапрыемства з 27-гадовым стажам. Ужо з мінулага выпуску арганізатары намагаліся змяніць чыста музычны характар фестывалю на музычна-літаратурны фармат, паказваючы тое, што адбываецца ў беларускай прасторы «аўтарскай песні».

Вядома, што музыка застанецца моцным акцэнтам, як элемент, што вабіць публіку, хаця, са слоў арганізатараў фэсту, яны часткова хочуць пазбыцца традыцыйнага ўспрымання «аўтарскай песні» і запрасіць творцаў, якія таксама натхняюцца літаратурай, але маюць больш наватарскі падыход, ды звярнуць увагу на тэатр і музычныя спектаклі.

У межах фестывалю 27-29 кастрычніка пройдуць тры мерапрыемствы ў трох розных мясцовасцях Падляшша. У кожным з іх запланаваны як канцэрты, гэтак і сустрэчы, звязаныя з беларускай літаратурай.

27 кастрычніка

У Бельскім Доме Культуры (Бельск Падляшскі) выступіць Кацярына Ваданосава і Аляксандра Канафальская (sand-art) з праектам «Край» ды гурт Relikt. Таксама плануецца ўручэнне Прэміі імя Міхала Анемпадыстава (Беларускі PEN) і дыскусія пра стан сучаснай беларускай літаратуры.

28 кастрычніка

У асяродку культуры ў Орлі запланаваны выступ Алега Кабзар, WZ Trio, а таксама сустрэча-прэзентацыя беларускай літаратуры Падляшша

29 кастрычніка

У Беластоцкім Тэатры лялек пакажуць «Святло ў цемры» — спектакль тэатра «Тутэйшы»(рэж. Андрэй Саўчанка), выступяць музычны праект ZUJ і B:N.

Праект ладзіцца ў межах праграмы #ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot16

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?12

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

БАТЭ абверг чуткі пра продаж Капскім клуба1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома5

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць