Грамадства44

45 палітзняволеных і 130 сем'яў палітвязняў ужо атрымалі дапамогу са сродкаў, сабраных на марафоне салідарнасці 

«Матэрыяльная падтрымка на суму 93 707 еўра ўжо дайшла да тых людзей, хто непасрэдна патрабуе дапамогі», — такія даныя агучыла журналістам прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова.

Усяго падчас марафону на падтрымку палітвязняў было сабрана 545 740 еўра — без уліку крыптавалюты, сума якой складае яшчэ каля 12 тысяч еўра. Усяго было зроблена 14 655 ахвяраванняў ад 11 428 донараў, з іх 220 — ад уладальнікаў крыптакашалькоў.

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета падкрэсліла, што да 80% гэтай сумы прызначаецца для падтрымкі тых, хто цяпер знаходзіцца ў Беларусі.

Ахвяраванні прыходзілі з 86 краін, практычна з усіх кантынентаў. Але арганізатары марафону вырашылі не агучваць поўнага спіса гэтых краін, бо ў шэрагу з іх цяпер пануюць недэмакратычныя рэжымы і спонсары могуць трапіць пад пераслед уладаў у сваіх краінах.

Лідарамі па колькасці ахвяраванняў былі Польшча (6383), Літва (1463), ЗША (1333), Германія (1008). Самыя вялікія грашовыя сумы прыйшлі з Польшчы (200 563 еўра), ЗША (89 740 еўра), Літвы (55 130 еўра), Германіі (39 131 еўра), Вялікабрытаніі (25 790 еўра). І менавіта з Вялікабрытаніі быў дасланы самы вялікі грашовы перавод на суму 10 тысяч еўра.

Сродкі ахвярадаўцаў арганізатары марафону размяркоўваюцца праз некалькі фондаў і ініцыятываў, якія займаюцца дапамогай палітвязням. Такім чынам, Беларускай Радзе культуры на сёння накіравана 9500 еўра; Анархічнаму чорнаму крыжу ў Беларусі — 13 500 еўра; фонду дапамогі беларусам у Літве «Razam» —13 500 еўра; дабрачыннай арганізацыі Littouwin LIONS CLUB — 13 500 еўра; праваабарончай ініцыятыве дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 14 000 еўра; дабрачыннаму фонду «Краіна для жыцця» — 18 000 еўра; ініцыятыве BY_help 36 900 еўра, Фонду беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000. Агульная сума размеркаваных сродкаў на 5 кастрычніка складае 218 900 еўра.

За размеркаваннем сродкаў сочыць назіральная рада, у склад якой уваходзяць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова і прадстаўнікі 8 незалежных СМІ. 

Ад пачатку планавалася, што ўсе сродкі будуць размеркаваны і выплачаны цягам трох месяцаў, але працэс зацягнуўся, бо, тлумачыць Гарбунова, ён вымагае цэлага шэрагу бюракратычных працэдураў у адпаведнасці з заканадаўствам краін Еўрасаюза.

Вольга Гарбунова мяркуе, што да канца гэтага года размеркаванне сабраных у межах марафону сродкаў будзе завершана.

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы распавяла, што пасля з'яўлення інфармацыі пра распачатую ГУБАЗіКам крымінальную справу супраць арганізатараў марафону ахвярадаўцы пачалі пытацца, ці не пагражае ім пераслед з боку беларускіх уладаў:

«Падазраванымі ў гэтай справе з’яўляюцца каля 60 чалавек. Мяркуючы з колькасці, гэта журналісты, людзі мастацтва, палітвязні — удзельнікі жывога эфіру. Раней суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі відэакантэнт пад назвай «Нам не ўсё адно».

Што да ахвярадаўцаў, то мы, як арганізатары, гарантуем поўную канфідэнцыйнасць — мы не захоўваем асабістых даных і не планавалі іх апублічваць. Таксама мы ўпэўнены ў абароненасці плацежнай сістэмы Stripe, праз якую праходзілі сродкі. Але мусім папярэдзіць, што сілавыя структуры могуць пайсці на правакацыі, запалохваць людзей, кажучы, нібыта ім «усё вядома».

Што да непасрэдных атрымальнікаў, працягвае Вольга, то тут бяспеку можа гарантаваць толькі прынцып двухбаковай адказнасці — з боку фондаў, якія перадаюць сродкі, і з боку тых, да каго яны трапляюць.

Першы збор сродкаў праз анлайн-марафон Вольга Гарбунова лічыць паспяховым. Яна мяркуе, што мерапрыемства ў такім фармаце можна паўтарыць, улічыўшы досвед працы з вялікімі сумамі ў адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам. Але запланаваць такую імпрэзу яна лічыць мэтазгодным ужо пасля таго, калі будзе зразумела, як рухаецца справа, распачатая паводле ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (санкцыя артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі).

Каментары4

  • гердзень
    05.10.2023
    самая вялікая дапамога палітвязьням было б тое, каб чалавек са зброяй у руках адчыніў ім дзьверы, амністыя і жыцьцё ў вольнай краіне. а так гэта лірыка пакутаў вечна гаротных
  • Касьцёл
    05.10.2023
    Ну калі насамрэч зьбіралі ахвяраваньні а не чарговы start-up, то адзіны сродак разьмеркаваць без бульбасрача праз тых, каго дакладна грошы не цікавяць
  • Максим Дизайнер
    06.10.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення13

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

«Ледзь не затапталі адзін аднаго». Жыхары Магілёва сталі ў вялікую чаргу. Што раздавалі бясплатна?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення13

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць