Грамадства99

Жыхары Новай Гуты паскардзіліся чыноўніцы на якасць хлеба. Тая правяла эксперымент на працоўным месцы

Чыноўнікі ўсё часцей ідуць у тыкток. Напрыклад, старшыня Гомельскага раённага савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька вырашыла даказаць жыхарам аграгарадка Новая Гута, што яны дарма незадаволеныя якасцю хлеба ў мясцовых крамах.

Старшыня Гомельскага раённага савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька даказала, што людзі дарма скардзяцца на якасць хлеба. Ëн не цвіце ані. Скрыншот з тыктока Вікторыі Ладуцька

— Вось такі падарунак з крамы «Райпо» мне сёння даслалі, — расказвае Вікторыя Ладуцька. — Ад жыхароў населенага пункта паступалі пытанні адносна якасці хлебных вырабаў. Хацелася б адзначыць, што ў аграгарадку Новая Гута некалькі крамаў, дзе прадстаўлены шырокі асартымент хлебабулачных вырабаў, у тым ліку і ўласнай вытворчасці. Жыхары паскардзіліся, што хлеб дрэнна рэжацца і праз дзень ён зацвітае. Вось такі хлеб мне перадаў старшыня сельскага савета дэпутатаў — ён купіў яго ў краме гомельскага райспажыўтаварыства.

Чыноўніца вырашыла арганізаваць дэгустацыю на працоўным месцы: спачатку адрэзала кавалачак, потым пакаштавала яго. За эксперыментам са сцяны ўважліва назіраў партрэт маладога Аляксандра Лукашэнкі.

— Хлеб правільнай формы, дэфекту скарынкі не назіраецца, пры нарэзцы не крышыўся, мае кіславаты смак, старонні прысмак і пахі адсутнічаюць, — адзначыла Вікторыя.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Гэта адбывалася ў пятніцу, таму чыноўніца з чыстым сумленнем паклала хлеб у пакет і адправіла яго ў шафу да панядзелка. На пачатку працоўнага тыдня Вікторыя Ладуцька здала справу:

— Цвіль не відаць, хлеб дастаткова мяккі.

Watch on TikTok

Відэа набрала ў тыктоку 272 тысячы праглядаў, 1395 лайкаў і 882 каментарыя. Шмат хто абурыўся вынікамі эксперымента:

«Карацей, як заўсёды бла-бла-бла і ўсё ў парадку без парушэнняў», «Яшчэ б старшыні сельсавета прадалі пазаўчарашні хлеб», «Хлеб і праўда цяпер у вёску не найлепшай якасці прывозяць! А батон назаўтра — адны крошкі!», «Чаму ў вёскі вечна вязуць ТОЛЬКІ гэтыя цагліны? Людзі, якія гэты хлеб вырошчваюць сваімі рукамі, не заслугоўваюць смачнейшага?».

Але знайшліся і тыя, каму такі хлеб падабаецца: «А мая дачка ўжо сёмы год у Мінск возіць нашу правінцыяльную цагліну. Кажа, што яна найлепшая», «Мой любімы хлеб, калі падгарыць скарынка, тэлефануйце мне, забяру».

Відэа стала адным з найбольш папулярных у тыктоку Гомельскага раённага савета дэпутатаў. 

Каментары9

  • Bfgdt
    11.10.2023
    Bel cyrvona bely rushnjik. Homel heta WKL.
  • Брэст сіла
    11.10.2023
    А пра свабодныя выбары яна калі тыкток зробіць? Трымаюць народ за рабоў, думаюць, што акрамя хлеба людзям нічога не трэба
  • незалежны прафсаюз
    11.10.2023
    «Чаму ў вёскі вечна вязуць ТОЛЬКІ гэтыя цагліны? Людзі, якія гэты хлеб вырошчваюць сваімі рукамі, не заслугоўваюць смачнейшага?»
    а чаму шахцёры, рабочыя-нафтавікі, рабочыя заводаў і т.п. працуюць цяжка, а зарабляюць у асноўным балячкі, затое мэнэджары і чыноўнікі атрымліваюць залатыя батоны?

Цяпер чытаюць

«Я ехала ад вайны і бамбёжак»: Яўгенія Чарняўская пра пераезд на Кіпр5

«Я ехала ад вайны і бамбёжак»: Яўгенія Чарняўская пра пераезд на Кіпр

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін гістарычна аргументаваў планы Трампа анексаваць Грэнландыю3

У Беларусь зноў прыляцела нільская гусь. Але радавацца тут няма чаму3

Скардзіна: У Швейцарыі я сумую па беларускім небе

У Рагачоўскім раёне пры затрыманні забілі падазраванага ў двайным забойстве2

У Расіі ў бізнэсмена Неўзліна адабралі вытворчасць абсталявання для нафтаздабычы5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам13

«Людзі масава адмяняюць падпіскі на Amazon». Беларуска расказала, што адбываецца ў ЗША пасля прыходу Трампа38

Вучоныя знайшлі, як зрабіць ЭКА больш выніковым — з дапамогай цукру

Францыя і Вялікабрытанія адправяць ва Украіну сумесную вайсковую місію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я ехала ад вайны і бамбёжак»: Яўгенія Чарняўская пра пераезд на Кіпр5

«Я ехала ад вайны і бамбёжак»: Яўгенія Чарняўская пра пераезд на Кіпр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць