Эканоміка

Ці можна не плаціць за рамонт у падʼездзе, які робяць камунальнікі?

Рамонт падʼездаў падзяляецца на планавы і пазапланавы. У чым розніца і іх асаблівасці, падчас дня інфармавання растлумачыў выданню «Мінск-Навіны» начальнік вытворчага аддзела ЖКГ Заводскага раёна Уладзімір Гарбацэвіч.

Планавы бягучы рамонт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з распрацаванымі гадавымі планамі рамонту жылфонду, перыядычнасцю правядзення работ, а таксама па выніках правядзення агульнага восеньскага агляду.

Перад пачаткам бягучага рамонту падʼезда праводзіцца сход, у ходзе якога жыхароў інфармуюць аб запланаваных тэрмінах правядзення рамонтных работ, іх асноўных відах і абʼёмах, кошце на 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання.

Пазапланавы бягучы рамонт ажыццяўляецца, калі ўстаноўлены нездавальняючы тэхнічны і эстэтычны стан канструкцыйных элементаў і інжынерных сістэм. Акрамя таго, калі адбыліся вандальныя дзеянні альбо па рашэнні спажыўцоў аб неабходнасці правядзення бягучага рамонту жыллёвага фонду, прынятаму ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Рашэнне аб правядзенні пазапланавага бягучага рамонту прымаецца групай спажыўцоў, якія пражываюць у шматкватэрным жылым доме (у падʼездзе, на паверсе і г. д.), большасцю галасоў спажыўцоў і афармляецца пратаколам сходу або апытальным лістом без правядзення сходу.

Бягучы рамонт падʼездаў — асноўная жыллёва-камунальная паслуга, якая выконваецца эксплуатуючай арганізацыяй. У адпаведнасці з часткай 1 пункта 5 арт. 29 Жыллёвага кодэкса адмова ад заключэння дамовы на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг не вызваляе ўласнікаў жылых і (або) нежылых памяшканняў, у тым ліку ўласнікаў блакаваных і аднакватэрных жылых дамоў, наймальнікаў і арандатараў жылых памяшканняў, сяброў арганізацыі забудоўшчыкаў, дольнікаў ад унясення платы за фактычна аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі.

Такім чынам, плата за бягучы рамонт выстаўляецца ўсім уласнікам, наймальнікам кватэр, у карыстанні якіх знаходзіцца падʼезд, у тым ліку і тым, якія адмовіліся ад заключэння дамовы, удакладняе спецыяліст.

Згодна з пастановай Саўміна ад 12. 06. 2014 № 571, памер платы за бягучы рамонт вызначаецца зыходзячы з фактычнага кошту, вызначанага ў акце выкананых работ у долі, суразмернай агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія займае спажыўцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць