Эканоміка44

У Беларусі запусцілі першыя магутнасці новага калійнага камбіната

Калійны камбінат у Любанскім раёне пачала будаваць у 2016 годзе кампанія «Слаўкалій», створаная Міхаілам Гуцэрыевым.

Фота: Mlyn.by

У Любанскім раёне запусцілі першую і другую чэргі Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната. Як расказаў на нарадзе ў Лукашэнкі першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў, у 2026 годзе на новым прадпрыемстве плануюць атрымаць 500 тыс. тон калійных угнаенняў, піша БелТА.

Калійны камбінат у Любанскім раёне пачала будаваць у 2016 годзе кампанія «Слаўкалій», створаная расійскім бізнесменам Міхаілам Гуцэрыевым. Праект ацэньвалі ў $2 млрд, з іх $1,4 млрд — крэдыт Банка развіцця Кітая. Але ў 2021 годзе пасля ўвядзення заходніх санкцый супраць Гуцэрыева і калійнай галіны Беларусі фінансаванне праекта спынілася.

Будаўніцтва аднавілася ў канцы 2023 года. Правапераемнікам «Слаўкалія» стала дзяржаўнае прадпрыемства «Нетры Нежын», якое ў маі 2025 года ўзначаліў былы генеральны дырэктар «Беларуськалія» Іван Галаваты. Тады ж падчас паездкі ў Любанскі раён Лукашэнка прыняў шэраг рашэнняў, накіраваных на завяршэнне будаўніцтва і адначасовае развіццё Любанскага раёна.

У верасні 2025 года на Нежынскім камбінаце атрымалі першую таварную прадукцыю. На сёння выпушчана каля 400 тыс. тон калійных угнаенняў, якія знайшлі сваіх пакупнікоў на знешніх рынках.

Каментары4

  • Андрусь
    02.11.2026
    Вы ўжо проста перапісваеце з лукашэнкаўскай прапаганды, нават не змяняючы фармулёвак. І лукашэнка ў вас ужо сапраўды "кіраўнік дзяржавы", нават без дапіскі "самаабвешчаны". Вось так і адбываецца легітымізацыя рэжыму лукашэнкі ўнутры дэмакратычнай супольнасці.
  • Не прыдзірайцеся
    02.11.2026
    Андрусь, гэта цытата з Белта, там пазначана
  • Андрусь
    02.11.2026
    Не прыдзірайцеся, рэд. ужо выправіліся.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць