Усяго патроху66

Belita выпусціла гель для душа, які «ўплывае на эмоцыі». Навуковец: «Гэта інфамахлярства»

У айчыннага касметычнага вытворцы Belita выйшла навінка — гелі для душа, якія нібыта ўплываюць на эмоцыі чалавека. «Наша Ніва» разабралася, ці варта чакаць ваў-эфекту ад бутэлек за 7 рублёў.

Фота: belitaby / Instagram

Учора ў інстаграме Belita выйшаў пост пра калекцыю геляў-пахаў для душу From Belita with love. Паводле вытворцы, распрацоўшчыкі новага прадукту выкарысталі араматычную тэхналогію пад назвай Actimood Technology. Яна быццам «счытвае мазгавыя хвалі чалавека і аналізуе, як той ці іншы пах уплывае на запуск эмоцый — дадае радасць ці супакаенне, расслабленне ці прыцягальнасць».

Таксама, згодна з публікацыяй у інстаграме Belita, кампазіцыі пахаў гэтай калекцыі яшчэ і «прымаюць удзел у стварэнні розных эмоцый» — дораць «асалоду, расслабленне і прыцягальнасць». Каштуе магічная бутэлька 7 рублёў 14 капеек.

Гучыць непраўдападобна, ці не так? Для таго каб выдзяліць (ідэнтыфікаваць) мазгавыя хвалі (ці, кажучы па-навуковаму, рытмы галаўнога мозгу), не трэба прыдумляць ніякія новыя тэхналогіі, з гэтай задачай выдатна справіцца метад электраэнцэфалаграфіі (ЭЭГ). Пазначаныя ў пасце расслабленне і прыцягальнасць — гэта не эмоцыі. Нарэшце, пра ўплыў пахаў на эмацыйны стан чалавека даўно вядома, і для гэтага зноў жа не трэба ствараць нейкіх інавацыйных тэхналогій.

Што за метад Actimood Technology? У чэрвені 2022-га кампанія Symrise, нямецкі вытворца араматызатараў, прадуктаў харчавання, касметыкі і парфумерыі, запусціў запатэнтаваную праграму Actimood. Яе сэнс — у стварэнні пахаў, якія быццам бы ўплывалі на настрой кліентаў і змянялі б яго, напрыклад, у бок адчування абароненасці, рэлаксацыі, энергіі ці асалоды. У інтэрнэт-краме Belita на старонцы геля пазначана: «Эфектыўнасць паху даказаная кампаніяй Symrise (Германія)».

Нямецкі вытворца нічога не кажа пра тое, якім чынам распрацаваная гэтая праграма. Мы таксама не здолелі знайсці, якія навуковыя даныя стаяць за «інавацыяй» ад Belita. 

З’яўленне навінкі ад Belita пракаментаваў навуковец Сяргей Бесараб: 

«Уздзеянне любых прыемных пахаў будзе даваць станоўчы эфект, і тут не патрэбныя ні гелі ад Belita, ні Actimood. Важны толькі адзін нюанс — для кожнага асобнага чалавека будзе розным паняцце прыемнага і непрыемнага паху.

На ўспрыманне паху вельмі моцна ўплывае ўзрост, пол і стан здароўя паддоследнага. Успрыманне таксама залежыць ад мінулага досведу кантакту з пэўным пахам (сувязь з пэўнай падзеяй ці эмоцыяй), ад кагнітыўных установак чалавека адносна чаканага паху, нават ад асаблівасцяў культуры паддоследнага. Пах будзе ўспрымацца па-рознаму пры розных спосабах дастаўкі і часу ўздзеяння. Пакуль няма спосабаў уніфікаваць уплыў усіх пахаў, няма нават адзінай іх класіфікацыі».

Бесараб кажа, што ўсе сцвярджэнні пра здольнасць пахаў выклікаць устойлівыя эмоцыі ў адных і тых жа груп людзей — гэта не больш чым навукападобны папулізм або такі ж маркетынг.

Ён таксама лічыць, што ў гэтай гісторыі размовы пра мазгавыя хвалі ні пры чым: любы пах выклікае змяненне мазгавога рытму, якое можна зафіксаваць з дапамогай ЭЭГ, і не больш за тое. Калі гэты пах і выклікае нейкую эмоцыю, вызначыць яе з дапамогай вывучэння мазгавых рытмаў не ўдасца.

У каментары «Нашай Ніве» навуковец робіць выснову: «Гэтыя гелі — абсалютна таннае інфамахлярства, якое эксплуатуе звычайны фізіялагічны эфект».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Б'юці-сродкі для вагіны: што гэта такое і ці ўхваляе гінеколаг

Новы трэнд у тыктоку: карыстальнікаў адгаворваюць купляць непатрэбнае

«Для каго ты тут малюешся?» — «Для сябе». Былая палітзняволеная Вольга Класкоўская расказала, як гэта —жанчыне сачыць за сабой у катоўнях

Каментары6

  • .
    01.11.2023
    "Інфацыганства" - усё ж расісцкі тэрмін.

  • Моўная хвілінка
    01.11.2023
    .,шавіністычны, а не расісцкі. Расізм гэта пра расы 
  • Змітрок
    02.11.2023
    Моўная хвілінка, цыганы дравідійская, пераходная раса. Таму можна і расізм

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць