Усяго патроху

«Цмок на скарбе». На Камароўцы прадаецца даражэзная ёлачная цацка

У сераду ў інстаграм-акаўнце «Камароўка» апублікавалі невялікі, але вельмі цікавы ролік. У ім паказваюць і распавядаюць, якія навагоднія цацкі можна купіць на навагоднім кірмашы. Сярод іх ёсць і вельмі незвычайная, заўважыў «Анлайнер».

У канцоўцы роліка мужчына кажа: «Самая дарагая цацка Рэспублікі Беларусь сёлета. Прашу любіць і паважаць — «Цмок на скарбе».

Цацка каштуе 400 рублёў. Крылы, дзюба і галава выкананыя з палістоўну — матэрыялу, які называюць альтэрнатывай натуральнаму каменю. Вытворца — польская фірма Glitterlab з горада Чэнстахова, якая спецыялізуецца на розных упрыгожаннях.

Ці купляюць такія дарагія цацкі, запытаўся «Анлайнер» у Дзмітрыя — індывідуальнага прадпрымальніка, які прадае ўпрыгожанні на Камароўцы. Паводле ягоных слоў, пакупнік бярэ вельмі розныя цацкі, у тым ліку дарагія.

Так, у Дзмітрыя купілі за 400 рублёў «Цмока на скарбе» чырвонага колеру. А адна жанчына плануе ўзяць «Прынцэсу на гарошыне», створаную па матывах знакамітай казкі Ганса Крысціяна Андэрсэна. Каштуе такая 300 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць