Спорт

Самае строгае пакаранне ў гісторыі футбола. З клуба еўрапейскай прэм'ер-лігі здымуць 141 бал

Кіраўніцтва валійскага клуба «Пантыпрыд Юнайтэд» дакладна страціць сон пасля вынесенага ў панядзелак рашэння мясцовай федэрацыі футбола. З клуба будзе зняты 141 бал, піша football.by.

Фота: cymrufootball.wales

Па выніках сезона — 2021/22 «Пантыпрыд Юнайтэд» выйшаў у вышэйшы дывізіён Уэльса (Cymru premier). Аднак ужо ў гэтым сезоне «драконы» могуць вылецець з яго з трэскам.

У панядзелак Футбольная асацыяцыя Уэльса (ФАУ) апублікавала заяву, у якой абвясціла пра завяршэнне расследавання ў дачыненні да каманды. Яно было ініцыяванае з-за шматлікіх скаргаў футбалістаў на парушэнні ўмоў іх кантрактаў.

Незалежная камісія пацвердзіла ўсе 18 абвінавачванняў супраць «Пантыпрыд Юнайтэд», уключаючы нявыплату гульцам грошай і няздольнасць зарэгістраваць іх у сістэме Лігі, што прывяло да таго, што неаўтарызаваныя гульцы выходзілі на поле матч за матчам.

У выніку ФАУ прыняла рашэнне зняць з клуба 141 бал. Праўда, такое пакаранне ўступіць у сілу пры ўмове, калі незарэгістраваны гулец зноў з'явіцца ў камандзе з публікацыі рашэння і да заканчэння сезона 2024/25. А проста цяпер з «Пантыпрыд Юнайтэд» знялі 6 балаў.

Аднак, ва ўладальнікаў і кіраўніцтва клуба, хутчэй за ўсё, не будзе іншага выбару, акрамя як панесці поўнае пакаранне.

Большасць футбалістаў «драконаў» па-ранейшаму не маюць права гуляць з-за сур'ёзных фінансавых праблем клуба.

Цяперашняга «мінуса» ў шэсць балаў усё ж хапіла, каб адкінуць «Пантыпрыд Юнайтэд» на апошні, 12-ы радок турнірнай табліцы Прэм'ер-лігі Уэльса. Да гэтага каманда займала 11 месца.

У рэйтынгу футбольных чэмпіянатаў Еўропы прэм'ер-ліга Уэльса займае 52-і радок з 55 краін. Горшыя справы толькі ў чэмпіянатаў Чарнагорыі, Гібралтара, Сан-Марына.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

У Барысаве жанчына кінулася з моста ў ваду6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць