Навука і тэхналогіі55

Праграма з беларускімі каранямі Flo ўвайшла ў спіс найлепшых вынаходак года па версіі Time

Часопіс Time унёс ананімны рэжым у трэкеры Flo у топ-200 найлепшых вынаходак 2023 года. Кампанія трапіла ў раздзел «Праграмы і праграмнае забеспячэнне».

У чэрвені 2022 года Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне, якое аўтаматычна адмяняла права на аборты ў шэрагу штатаў. Гэта выклікала асцярогі за захаванасць адчувальных звестак у карыстальніц трэкераў менструальнага цыкла, піша Devby.io.

У верасні таго ж года Flo дабавіла ў праграму ананімны рэжым, у якім ключавыя звесткі, напрыклад, звесткі аб цыклах і сімптомах, пераносяцца ў новы ўліковы запіс, які не ўтрымлівае ніякай персанальнай інфармацыі.

Функцыя рэалізавана ў партнёрстве з Cloudflare. Сёлета Flo выклала яе зыходны код на GitHub.

Дарэчы, у кастрычніку ў праграме для жаночага здароўя з'явілася і мужчынская частка — Flo for Partners.

Каментары5

  • Ф.Ю.
    15.12.2023
    йййфф, калі ўжо ў зашораных каментатараў скончыцца гэтая бязглуздая практыка думаць, што толькі яны маюць рацыю. 

    Мова павінна быць жывой і развівацца разам з яе носьбітамі. Інакш атрымаецца старацаркоўная мова, якой ніхто не разумее.

    Усе мае знаёмыя беларускамоўныя людзі выкарыстоўваюць слова "дадатак" - і пакуль нічога дрэннага ні з імі, ні з беларускай мовай з-за гэтага не здарылася. Нехта карыстае слова "эппка" ад англійскага "app"/"application".
    Але ж не - заўсёды знойдзецца дуўніла, які пачне распавядаць, што вось трэба так казаць, а не гэтак. Смешна ў роце з вас:)
  • Роман
    15.12.2023
    Очень ярко выраженна сексистская компания, отбирающая кандидатов на вакансии по половому признаку.
  • "беларускімі каранямі"
    15.12.2023
    Трохі ведаю аднаго з фаўндараў. Беларускасці там ноль. "Касмапаліт" губернскага разліву кшталту некаторых каментараў тут. 

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць