Літаратура22

«Вершы — сляды ў паднябессі». Выйшаў зборнік выбраных твораў Алеся Разанава

Кніга «З маланкаю ў сэрцы» пабачыла свет накладам 2500 асобнікаў.

Новая кніга, якую ўклалі доктарка філалагічных навук Ганна Кісліцына і жонка паэта Галіна Разанава, была спярша задумана як том выбранага і сабрана самім паэтам — у 2019 годзе, піша «Звязда».

З прадмовы Г. Кісліцынай «Класік беларускага авангарда» да выдання, якое мы зараз маем шчасце трымаць у руках:

«З маланкаю ў сэрцы» — так павінен быў называцца том выбранага, які ўклаў сам паэт у 2019 г. Назва супадае з радком з аднаго з разанаўскіх версэтаў, але значна шырэйшая за яго змест. Бо маланка — гэта і паэтычная метафара той энергіі, якая злучае ў творчасці паэта зямлю і неба, быццё і небыццё, і метафара тых выпрабаванняў, якія выпалі на яго долю.

Здаецца вельмі важным, каб чытачы маглі ацаніць творчасць Алеся Разанава, кіруючыся яго ўласнымі ўяўленнямі пра тое, якія з яго твораў з’яўляюцца найбольш істотным здабыткам для айчыннай літаратуры. У гэту анталогію ўвайшло не ўсё адабранае — у тым рукапісе было каля 1200 старонак, — але асноўныя кірункі яго творчых пошукаў у кнізе, якую вы трымаеце ў руках, прадстаўлены. На наш погляд, яны даюць поўнае ўяўленне, чаму Алеся Разанава называлі класікам беларускага авангарда, бо краевугольнай ідэяй авангарда, нагадаем, з’яўляецца выйсце за межы вядомага ў невядомае і нават непазнавальнае». 

«З маланкаю ў сэрцы» адкрываецца вершам, які быў народжаны ў 1965 годзе, — «Мова»:

Празрысты звон,
грымотны грукат,
скалісты свіст,
магутны гул —
усе
разрозненыя гукі
цяклі,
каб зліцца
у агул.
Хісталі
ўздыбленыя далі,
глыбаста білі ў небасхіл.
І ў немату не прападалі,
а западалі
і раслі.
І ціш і гром
і звон і шорах
спляліся
ніткаю радства,
калі з грудзей,
нямых і чорных,
аднойчы
мова прарасла. 

Падаецца, што ўсе памкненні, усе, на першы погляд, самыя складаныя мастацкія і філасофскія, проста жыццёвыя вышукі Алеся Разанава былі скіраваны на ўмацаванне таго моста, што злучае традыцыі з вечнасцю, з будучыняй. Наш вялікі сучаснік Алесь Разанаў і далей будзе прачытаным, і зразумелым не толькі для новых пакаленняў беларусаў.

Такой упэўненасці дадаюць і заключныя разанаўскія радкі з кнігі «З маланкаю ў сэрцы», якая выйшла ў мінскім выдавецтве «Папуры»: «Мэта паэтычнай творчасці — вершы, а метамэта — у выйсці… У выйсці з абмежаванасцяў, з якімі зрошчана і зроднена асабовасць, у боскія абсягі. Вершы — сляды ў паднябессіці, калі ўдакладняцца, сляды з паднябесся». 

Давайце паспрабуем пайсці следам за яркім мастаком слова, паспрабуем зразумець і адкрыць штосьці сутнаснае, што гучыць, што закладзена ў яго вершах, паэмах, пункцірах, версэтах, вершаказах, квантэмах, зномах. 

Каментары2

  • XXX
    18.12.2023
    Дык хто-ж усёткі ўклаў том, сам аўтар ці доктар навук?
  • Жвір
    18.12.2023
    Вокладка няўдалая, апакаліптычныя нейкая. Як заўжды... Чаму, калі кніга беларуская, асабліва такога(!) аўтарства, дык абавязкова дэпрэсіўнага афармленьня, выгляду безвыходнасьці й пакутаў ? Дзе там маланка ? Дзе сэрца ? Расколіна ў сьціснутым каменным цяжарам знерухомленым сэрцы. Безвыходнасьць і немінучы скон, без ніякага шанцу на жыцьцё і будучыню. Ці мастак ня бачыў маланку, яе энэргію, імпульс, нястрыманасьць і непакорнасьць ?.. Пра сэрца й не кажу...

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць