Грамадства66

Гісторыя навагодняга цуду: беларуска выпадкова атрымала ліст ад дзяўчынкі з дзіцячага дому — тая прасіла родную маму падарыць шкарпэткі

Гісторыя, якая магла б легчы ў аснову сцэнарыя галівудскага навагодняга фільма, здарылася ў Беларусі. Дзяўчына, падпісаная ў тыктоку як katya.baturo, распавяла, што праз памылку атрымала ліст ад дзіцяці ў інтэрнаце. Невядомая дзяўчынка пісала роднай маме пра тое, што ёй патрэбныя дзве пары белых шкарпэтак — і прасіла даслаць іх у якасці навагодняга падарунка.

Дзяўчынка забылася пазначыць на канверце горад — хутчэй за ўсё, «Белпошта» паспрабавала яго даставіць, арыентуючыся на імя і прозвішча адрасаткі.

«Мама не атрымала ліст, але яго атрымалі неабыякавыя людзі», — так падпісала сваё відэа ў тыктоку блогерка. Яна прадэманстравала, што разам са сваім хлопцам і сяброўкай сабрала невялікую пасылку: акрамя розных шкарпэтак, яна паклала туды мілы нататнік і шмат прысмакаў.

@katya.baturo @Ольга Семашко , мой любимый человек. Надеюсь люди "заразятся" добром #добро#дети ♬ Песенка мамонтёнка (Из м/ф "Мамонтёнок") - Клара Румянова & Инструментальный ансамбль "Мелодия"

За першыя 12 гадзін відэа пад музыку з мультфільма пра маманцяня набрала больш за 126 тысяч праглядаў і 8360 лайкаў. Пра тое, якой нацыянальнасці аўтарка роліку, у каментатараў сумненняў не ўзнікла — «100% беларуска!».

Нехта пачаў хвалявацца наконт таго, што ж будзе з дзяўчынкай: «Вы малайчына, але ж як уяўлю, што дзяўчынка будзе думаць пра тое, што ўсё гэта даслала ёй мама…». Аўтарка адказала, што на першай старонцы нататніка пазначыла, хто атрымаў ліст.

Шмат хто з каментатараў адзначыў, што таксама б хацеў нешта падарыць якому-небудзь дзіцяці з дзіцячага дому, але не ведае, як гэта зрабіць. «У нас на школу далі 700 лістоў ад сірот ды інвалідаў… На жаль, мала хто прыняў удзел. А там піжамы, навушнікі, нехта абутак просіць. Такое штодзённае, але ім патрэбнае», — напісала адна з жанчын.

Каментары6

  • Дэкан журфака
    27.12.2023
    Чалавек, які рыхтаваў матэрыял, не ведае розніцы паміж паняццямі "дзіцячы дом" і "інтэрнат". У гэтай публікацыі такое недапушчальна.
  • Mafkees
    27.12.2023
    Невядомая дзяўчынка пісала роднай маме пра тое, што ёй патрэбныя дзве пары белых шкарпэтак — і прасіла даслаць іх у якасці навагодняга падарунка.///////////
    Ужас,другого слова подобрать не выходит.Бедный ребенок просит у мамы 2пары носков на новый год,в детдом,просто ад какой то.((
  • Кажан
    27.12.2023
    Канечне шкарпэткі, прысмакі гэта ўсё добра, аднак для такога дзіцяці лепш за ўсё, самым найлепшым Калядным цудам было б аказацца ў коле, хаця б прыёмнай, але кахаючай сям'і.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць