Грамадства2424

Святар Лемяшонак заклікаў ахвотных хутчэй пераязджаць у Беларусь, бо хутка сюды прыедзе «ўся Еўропа» і месца можа не хапіць

У аўторкі праўладны святар Андрэй Лемяшонак запісвае «Гутаркі з бацюшкам» для YouTube-канала Свята-Елісавецінскага манастыра. У гэты раз было пытанне ад сям’і, якая хоча пераехаць у Беларусь. Лемяшонак параіў паспяшацца, бо ў Еўропе «цяпер прапануюць ручнік мачыць і так абцірацца». Заадно распавёў, як складана знайсці мужыка сярод еўрапейскіх лідараў.

Андрэй Лемяшонак. Скрыншот відэа на YouTube-канале Свята-Елісавецінскага манастыра

Вось як гучала пытанне: «Наша сям'я з Еўропы. Мы хочам пераехаць у Беларусь у сельскую мясцовасць. Шукаем прыход у вёсцы з добрым бацюшкам і дружнай паствай. Вельмі просім падказаць такое месца».

— Слухайце, ну не вы адны, — адказваў Лемяшонак. — Я ўжо ведаю столькі сем'яў — з Францыі, з Германіі, з Еўропы прыязджаюць шматдзетныя. І таксама дамы купляюць. Вось цяпер мы прынялі сям'ю з Балгарыі. Прыехалі, адважыліся — і мы ім крышачку дапамаглі. І цяпер яны ўжо жывуць — муж, жонка і дзіця. Так што спяшайцеся, бо калі вы спозніцеся, то хутка з Еўропы ўсе паедуць у Беларусь — месца можа не хапіць.

Святар у чарговы раз падкрэсліў: ніхто не ведае, як там, у Еўропе, а ён ведае. Бо манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра рэгулярна туды ездзяць, а потым распавядаюць, хто мерзне, а хто памірае ад голаду.

— Міф пра тое, што ў Еўропе добра — гэта проста нейкая ўтопія. Нічога там добрага няма. Ёсць там добрыя людзі. Яны ўсюды ёсць: і ў Амерыцы, і ў Кітаі. А ёсць людзі не надта добрыя. Але сёння я глыбока перакананы, што Беларусь — гэта самая спакойная і самая свабодная тэрыторыя ва ўсім свеце. Хоць я ведаю вельмі шмат брыдоты, хоць я чую шмат… Дык гэта ўсюды ёсць!

Згадаў бацюшка і пра Расію, паскардзіўся на тое, што беларусы не шануюць тое, што маюць.

— У Расіі цяжэй. Хаця Расія і Беларусь — адно і тое ж. Але там такая зямля, гэтыя мільярдэры… Адкуль яны ўзяліся?! У нас крыху прасцей. Дый потым, разумееце, я скажу.

Які ў нас прэзідэнт? Мужык! Вы знайдзіце сярод еўрапейскіх лідараў мужыка

(сказаўшы гэта, Лемяшонак пачынае смяяцца, быццам сказаў вельмі смешны жарт. — НН). Выбачайце, я не хачу казаць нейкія рэчы іншыя. Мужык можа і памыліцца. Але гэта, разумееце, гэта не гульня. І людзі гэта разумеюць. І гэта я кажу не таму, што я за ўладу і ўсё такое. Ды не. Я хачу жыць з Богам. Бог заўсёды будзе лішнім у гэтым свеце. І ўсё роўна ты будзеш на крыжы. І ўсё роўна цябе ніхто не зразумее.

Напрыканцы бацюшка яшчэ раз параіў еўрапейскай сям'і паспяшацца з пераездам з Еўропы.

— Прыязджайце хутчэй з Германіі, бо неўзабаве там у Германіі не будзе чаго есці вам. Насамрэч, вы ведаеце якая там тэмпература цяпер? Сёстры вось ездзяць — там замярзаюць пад трыма коўдрамі!

Я даўно калісьці — яшчэ ў 90-х гадах — пабываў у Швецыі з дзецьмі (мяне паслалі з Петрапаўлаўскага сабора). Гэта не тое, што ў нас — уключыў душ, і стой. А там тады ўжо было немагчыма нармальна памыцца. Дык гэта калі было! А цяпер там прапануюць ручнік мачыць і так абцірацца.

А што яшчэ будзе? Пабачыце! Так што, дзякуй Богу, мы пакуль не брудныя ходзім, мыем рэчы — трэба гэта шанаваць. Вядома, хацелася б больш атрымліваць ды каб усё было танней. Але я думаю, цяпер у Беларусі галодных няма. Нават жабракі, калі ім даць кавалак хлеба, яны яго не возьмуць.

Каментары24

  • 43
    27.12.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Методы газеты Правда
    27.12.2023
    Вот оно, полуклоунское, полудурковатое лицо русского мира. Лажает РПЦ. Однако бизнес у него неплохо получается.
  • крывадушнікі
    27.12.2023
    Сёстры вось ездзяць — там замярзаюць пад трыма коўдрамі!
    ========================
    І што яны забыліся ў Германіі і хто іх туды пускае? 

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Паглядзіце, якімі моднымі лакацыямі абзавёўся Парк Горкага16

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы2

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі7

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі10

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць