Грамадства3838

Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў запісалі супольны навагодні зварот

Вадзім Пракоп'еў запісаў сваю частку звароту з Нью-Ëрка, Андрэй Ягораў — са Свябодзіна, а Валер Сахашчык — з Кіева. 

Вадзім Пракоп'еў Вадим Прокопьев Vadim Prokopyev
Вадзім Пракоп'еў. Скрын відэа VadimProkopiev / YouTube

У сваім звароце з Нью-Ёрка Вадзім Пракопʼеў адзначыў, што ён звяртаецца да беларусаў як грамадзянін, які адчувае вялікую трывогу за стан рэчаў. «Калі нам яшчэ калі-небудзь трэба ўласная дзяржава, трэба ратаваць становішча. Украіна не стане трамплінам. Штаб у Вільні не будуе цэнтра сілы, аддаючы перавагу працы ў якасці Міністэрства замежных справаў. МЗС — штука карысная, аднак ён не мяняе ўладу ў краіне. Ён афармляе дамовы, якія ўжо адбыліся».

Палітык лічыць, што ёсць некалькі варыянтаў выхаду з сітуацыі, якая склалася.

«Лукашэнка так старанна пазбаўляўся ад сотняў тысяч нязгодных, так заўзята выдушваў лішніх людзей, што сфармаваў цэлую армію беларусаў за мяжою — разумных, таленавітых, самадастатковых і патрыятычных».

Вадзім Пракопʼеў прапануе беларусам замежжа абʼяднацца ў магутны палітычны рух. Для пачатку ён заклікае ўзяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду, як толькі правілы выбараў будуць абвешчаныя.

«Гэтыя два ходы — новая Каардынацыйная рада і рух дыяспар — яшчэ не выйграная партыя. Але моцны пачатак у вялікай гульні за будучыню нашай краіны. Усе мы павінны намацаць палітычныя мускулы і замест статыстаў стаць нарэшце гульцамі. Фігуры расстаўленыя. Час пайшоў. Ход за намі. Няхай наступны год стане годам нашай дзяржаўнай мудрасці», — падкрэслівае Пракопʼеў.

Андрэй Ягораў Андрей Егоров Andrey Egorov
Андрэй Ягораў. Скрын відэа VadimProkopiev / YouTube

З Вадзімам Пракопʼевым салідарны Андрэй Ягораў. Спікер Каардынацыйнай рады запісаў свой зварот у горадзе Свябодзін у Польшчы на фоне самай вялікай у свеце статуі Ісуса Хрыста як сімвала веры.

Ягораў адзначыў, што беларусаў абʼядноўвае не толькі прыналежнасць да адной нацыі, але і вера ў супольны поспех, супольную перамогу.

«Але адной веры недастаткова. Нам патрэбны дзеянні. Патрэбны план перамогі. І гэта план абʼяднання ў сапраўды масавы рух соцень тысяч беларусаў, якія гатовыя працягваць барацьбу. І гэта план стварэння нашага протапарламента, які стане маяком для тых, хто змагаецца ўнутры Беларусі. Ім павінна стаць выбраная беларусамі Каардынацыйная рада. <…> Яна стане асновай для сапраўднага цэнтра сілы, магутнай палітычнай альтэрнатывай».

Ягораў заклікае беларусаў узяць актыўны ўдзел у будучых выбарах у Каардынацыйную раду. «Толькі вярнуўшыся ў палітычную актыўнасць, мы атрымаем шанц не праспаць наступнае акно магчымасцей і вызваліць нашу краіну ад тыраніі».

Валерый Сахашчык Валерий Сахащик Valeriy Sakashchyk
Валерый Сахашчык. Скрын відэа VadimProkopiev / YouTube

Валерый Сахашчык звярнуўся да беларусаў з Кіева, знаходзячыся каля манумента «Радзіма-маці», які сімвалізуе гераізм продкаў, што адстаялі для нас свабоду ў Другой сусветнай вайне.

Як і папярэднія спікеры, Сахашчык заклікаў стварыць Каардынацыйную раду такой, каб яна «сапраўды рэпрэзентавала волю народу, выбіралася народам і была падсправаздачная народу, і ўпэўнена павяла беларускі народ да лепшай будучыні.

Давайце зробім так, каб генакодам беларусаў была ўзаемная падтрымка, узаемадапамога, давер і жаданне дапамагаць адно аднаму. Пры выбудове правільных інстытутаў дэмакратыі, стварэнні сістэмы стрымак і супрацьваг, сістэмы падзелу галін улады менавіта тое, што мы па-рознаму бачым нашу будучыню, дазволіць пазбегнуць фатальных памылак і дазволіць упэўнена рухацца наперад.

Мы знаходзімся напярэдадні Новага года. Гэта час, калі кожны чалавек спадзяецца на перамены да лепшага. Перамены ў Беларусі непазбежныя. Але якімі яны будуць — вельмі моцна залежыць ад нас».

Чытайце яшчэ:

Стала вядома, як і калі збіраюцца праводзіць выбары ў Каардынацыйную раду

Хутка выбары ў Каардынацыйную раду. А ведаеце, колькі там зарабляюць?

Трыа Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў паехала ў турнэ. Пра што гавораць на сустрэчах з беларусамі

Каментары38

  • Нейкі сюр
    31.12.2023
    Мне што з мелафонам іво слухаць? :⁠-⁠$
  • Мда
    31.12.2023
    Нікчэмныя рускамірныя бураціны. Бедная Беларусь. 
  • даведка
    31.12.2023
    Трус, Балбес и Бывалый... (с)

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула40

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі6

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць